Свята-Мікалаеўскі сабор (Брэст)

Свята-Мікалаеўскі сабор — праваслаўны храм на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Помнік архітэктуры руска-візантыйскага стылю.

Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўскі сабор
52°04′57,84″ пн. ш. 23°39′18,40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Тып будынка Сабор
Архітэктурны стыль Neo-Byzantine architecture in the Russian Empire[d]
Архітэктар Д. І. Грым
Будаўніцтва 18561879 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000005шыфр 113Г000005
Матэрыял цэгла
Стан Дзеючы
Сайт forts.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў 18561879 гг. з цэглы паводле праекта Д. І. Грыма, з’яўляўся архітэктурна-кампазіцыйным цэнтрам.

Сродкі ў 30000 залатых чырвонцаў былі сабраны афіцэрамі брэсцкага гарнізона і вайсковым духавенствам. У 1919 годзе перароблены пад гарнізонны касцёл Святога Казіміра (паводле іншых звестак Святой Тройцы) паводле праекта архітэктара Лісецкага, у 1928 годзе перабудаваны намаганнямі ксяндза А. Мацяйкевіча. Храм цалкам страціў свой праваслаўны фасад і нагадваў выгляд суседняга касцёла аўгусцінцаў. Храм моцна пашкоджаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, да якой выкарыстоўваўся як гарнізонны клуб. У 1972 годзе будынак закансерваваны і ўключаны ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». 22 чэрвеня 1991 г. упершыню за пасляваенны час адбылося ўрачыстае набажэнства. У 1994 годзе вернуты вернікам. Адрэстаўраваны.

 
Дзмітрый Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка ў Мікалаеўскім саборы ў 2008 г.

У 2014 годзе пабудаваны прыхадскі дом са званіцай па праекце архітэктара У. Н. Казакова[1].

Архітэктура правіць

 
Прыхадскі дом са званіцай
 
Звон на марцы 2007 г.

Размяшчэнне храма на тэрыторыі абарончага збудавання не дазваляла яго вышынную трактоўку. Таму 3-нефная базіліка, ступеньчатая кампазіцыя якой перакрыта цыліндрычнымі дахамі-бочкамі, атрымала прысадзісты характар. Складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму, завершанага магутным, але нізкім паўсферычным купалам на 16-гранным барабане аб’ёму, да якога па падоўжнай восі далучана паўкруглая апсіда. Галоўны фасад у выглядзе паўкруглай аркі: 1-ы ярус вылучаны арачным уваходным парталам, 2-і — 5 пралётнай аркатурай, над якой размешчаны гадзіннік-куранты. Аналагічную трактоўку атрымалі тарцы бакавых прыдзелаў. Гарызантальную развітасць архітэктурнай кампазіцыі падкрэсліваюць 3- і 5-часткавыя размежаваныя калонамі аконныя праёмы бакавых фасадаў. Вуглы храма крапуюць калонны ў 3 ярусы. Крапоўку масіўных аб’ёмаў храма ўзбагачаюць закамары, аркатура, крыжы-нішы, зубчастыя фрызы, карнізы на сухарыках і інш. Унутры нефы размежаваны магутнымі аркадамі, перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі.

Літаратура правіць

  • Свята-Мікалаеўскі сабор, Брэст // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 27.

Спасылкі правіць

  1. Казаков Владимир Нахимович