Свята-Міхайлаўская царква (Чэрск)

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўная царква, помнік архітэктуры барока. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Чэрск Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Славутасць
Свята-Міхайлаўская царква
51°42′48,25″ пн. ш. 23°41′43,83″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Чэрск
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая
Архітэктурны стыль заходнепалеская школа дойлідства, барока
Архітэктар невядомы
Будаўніцтва 1701
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000127шыфр 112Г000127
Матэрыял драўніна
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана са званіцай з дрэва на мяжы 1718 ст. (да 1701), адноўлена ў 1860-я гады.

Паводле даследавання К. Зданьскага, у Міхайлаўскай царкве яшчэ да Другой сусветнай вайны захоўвалася рукапіснае евангелле XVI ст., напісанае на старабеларускай і старапольскай мовах[1].

Унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура правіць

 
Свята-Міхайлаўская царква

Асноўны кубападобны зруб пераходзіць у працяглую 5-гранную апсіду з бакавой рызніцай, раней накрытыя агульным гонтавым дахам з вальмамі па гранях апсіды. Асноўны аб'ём і апсіда былі завершаны фігурнымі барочнымі купаламі. У 19 стагоддзі да галоўнага фасада дабудаваны непрапарцыянальна вялікі квадратны ў плане прытвор.

Інтэр'ер правіць

 
Царква з боку апсіды

Малітоўная зала перакрыта корабам скляпеннем старажытнай канструкцыі. Апсіда вылучана выкананым у 1830-я гадах драўляным разным іканастасам. Абразы 1819 ст.: «Раство Іаана», «Спас Пантакратар», «Хрыстос у сілах», «Тайная вячэра», «Маці Божая Адзігітрыя», «Архангел Міхаіл», абразы апостальскага чыну іканастаса.

Званіца правіць

 
Званіца

Асобна пастаўлена 3-ярусная званіца арыгінальнай вобразнай трактоўкі. Над ніжнім кубічным зрубам узведзены шырэйшы пірамідальны каркасны ярус-звон, раскрыты 4-пралётнай аркадай; над ім узвышаецца 3-і чацверыковы ярус з шатровым пакрыццём і макаўкай у завяршэнні.

Зноскі

  1. Чэрск // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.

Спасылкі правіць