Свята-Пакроўская царква (Алекшыцы)

Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Алекшыцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
53°20′25″ пн. ш. 23°56′58″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Алекшыцы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Архітэктар Віктар Міхаэліс
Будаўніцтва 18651871 гады
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Царква ў 1900 годзе.
 
Выгляд збоку.

Пабудавана ў 1865—1871 гг. з цэглы паводле праекта гродзенскага губернскага архітэктара Віктара Міхаэліса.

Гісторыя папярэднага храма звязана з імем Ганны Міхайлаўны Масальскай, якая ў 1620 годзе завяшчала яму «сумы пенезеи на церковь заложения Илии Пророка в ымению Олексичах у повете городенском лежачое, где их милость панове родичи мои в церкви лежат».

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, прамавугольная трапезная і апсіда, кубападобны аб’ём малітоўнай залы. У сілуэце пануюць шацёр з макаўкай на званіцы і цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане над цэнтральным аб’ёмам. У малюнку аконных праёмаў выкарыстана форма гатычнай стральчатай аркі. Інтэр’ер упрыгожаны насценнай размалёўкай.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць