Свята-Пакроўская царква (Маладзечна)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у горадзе Маладзечне. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 18671871 гадах з цэглы.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
54°19′06,44″ пн. ш. 26°52′17,44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Маладзечна
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Будаўніцтва 18671871 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000678шыфр 613Г000678
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Царква ў 2013 годзе

У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему: званіца, трапезная, трохнефны квадратны асноўны аб'ём і пяцігранная апсіда, абапал якой прыбудаваныя рызніца і ахвярнік. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца васьмігранны светлавы барабан. У дэкоры царквы выкарыстаныя формы маскоўскай архітэктуры XVII ст. (кілепадобныя какошнікі, ліштвы акон, шатровыя з макаўкай завяршэнні і інш.). У адрозненне ад большасці помнікаў, створаных у рэтраспектыўна-рускім стылі, званіца і галоўны светлавы барабан царквы маюць аднолькавую архітэктурна-пластычную структуру: васьмігранная ў сячэнні канструкцыя завяршаецца какошнікам і шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Гэта надае кампазіцыі будынка цэласнасць і аб'ёмнае адзінства.

Інтэр'ер правіць

Унутраная прастора перакрыта агульным цыліндрычным скляпеннем і падзелена на 3 нефы 6 слупамі: 2 слупы падтрымліваюць хоры, 4 цэнтральныя праз ветразі — светлавы барабан з шатровым скляпеннем. Апсіда перакрыта конхай.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць