Свята-Пакроўская царква (Малыя Шчытнікі)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўная царква, помнік архітэктуры барока. Знаходзіцца ў парку на тэрыторыі былой сядзібы ў в. Малыя Шчытнікі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
52°14′10,27″ пн. ш. 23°29′34,24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Малыя Шчытнікі
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар невядомы
Дата пабудовы 1742 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 13Г000130шыфр 13Г000130
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1742 годзе з цэглы як невялікі прысядзібны касцёл. Забраны ў праваслаўе ў 1864 годзе. У 1918 годзе быў вернуты католікам як прыходскі касцёл Сэрца Ісуса. 3 1990-х гадоў дзейнічае як царква.

У 1988 годзе побач з царквой устаноўлены камень, на якім высечаны словы беларускага мысліцеля К. Лышчынскага: «О падарожны! Не міні гэтых камянёў. Ты на іх не спатыкнешся, калі не спатыкнешся на ісціне. Усвядоміш ісціну ля камянёў, бо нават тыя людзі, якія ведаюць, што гэта праўда, вучаць, што гэта мана. Вучэнне мудрацоў — свядомы падман».

Архітэктура правіць

Кампактны прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады насычаны архітэктурнай крапоўкай — лапаткамі паміж высока ўзнятымі лучковымі аконнымі праёмамі бакавых фасадаў. Галоўны фасад завершаны 3-вугольным з «заломам» франтонам з лучковым акном і круглай люкарнай па восі. Галоўны ўваход вырашаны нізкім прытворам, кампазіцыя якога паўтарае галоўны фасад. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі невялікімі лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках.

Інтэр'ер правіць

Архітэктурная пластыка інтэр'ера абмежавана 2 пілястрамі абапал увахода і 2 лучковымі нішамі на алтарнай сцяне. Зала перакрыта драўляным корабавым скляпеннем. Над уваходам размешчаны хоры на 2 драўляных слупах.

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.

Спасылкі правіць