Свята-Пакроўская царква (Полацк)

Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы — праваслаўная царква канца XVIII — пачатку ХХ стагоддзя ў Полацку, размешчаная на вуліцы Ніжне-Пакроўскай.

Праваслаўная царква
Свята-Пакроўская царква
55°28′59″ пн. ш. 28°47′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Полацк
Канфесія Праваслаўе
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Архітэктар М.І. Дамакураў
Дата заснавання 1781
Будаўніцтва 19051914; 2004 (адноўлена)
Стан дзейнічае
Сайт polotsk-pokrov.cerkov.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Свята-Пакроўскі храм быў пабудаваны ў 1781 годзе і першапачаткова з'яўляўся могілкавай царквой Богаяўленскага манастыра. У 1804 годзе царква была абвешчана саборнаю і фактычна набыла ролю кафедральнага храма. Пасля аднаўлення Полацкай епархіі і пераасвячэння езуіцкага касцёла Святога Стэфана ў саборную царкву ў імя св. Мікалая Мірлікійскага ў 1833 годзе Свята-Пакроўская царква стала прыходскай.

К гэтаму часу будынак храма, у той час драўлянага, моцна састарэў. Неўзабаве царква была пераведзена ў разрад прыпісных і закрыта. Замест яе ў 1838 годзе была пабудавана новая царква ў імя Пакрова Прасвятое Багародзіцы ў будынку былога касцёла францысканскага манастыра. Гэтая царква атрымала назву Нова-Пакроўскай. Аднак у 1860 годзе яна дала асяданне падмурка і была знесена.

Закрытая з 1838 года старая Свята-Пакроўская царква ў 60-х — пачатку 70-х гадоў XIX ст. была адрамантавана і зноў адкрыта.

Пры пажары 1900 года Свята-Пакроўская царква згарэла. Палачане пачалі збіраць сродкі на аднаўленне храма. Роўна цераз пяць гадоў пасля пажару 21 мая 1905 года быў закладзены падмурак новай Свята-Пакроўскай царквы, на гэты раз, каменнай. К пачатку першай сусветнай вайны цагляны храм быў, верагодна, ужо ўзведзены.

У пачатку 30-х гадоў ХХ ст. Свята-Пакроўская царква была закрыта савецкай уладай. Служыцелі храма былі падвергнуты рэпрэсіям. Пасля вызвалення Полацка ад нацыстаў у 1944 годзе ў будынку храма была адкрыта цукерачная фабрыка. У 60-я гады ХХ ст. адбыўся пажар, у якім будынак царквы моцна пацярпеў. У 1967 годзе абгарэлыя сцены храма былі разабраны.

Аднаўленне правіць

У 1991 годзе грамадскасцю Полацка было ўзнята пытанне аб аднаўленні храма. У жніўні 1991 года супрацоўнікі беларускай Акадэміі навук правялі археалагічнае даследаванне, каб вызначыць захаванасць падмурка будынка царквы. У 1992 годзе месца царквы было асвячона. У 1997 годзе быў устаноўлены палева-блочны падмурак. Зноў работы былі адноўленыя толькі ў 2003 годзе.

Аўтарамі новага праекта храма стаў архітэктар М. І. Дамакураў і галоўны інжынер Н. А. Асіноўскі. Заказчыкам будаўніцтва з'яўлялася Полацка-Глыбоцкае епархіяльнае ўпраўленне.

Ужо 7 ліпеня 2004 года быў устаноўлены першы купал храма, пакрыццё якога складалася з нітрыту тытану. У кастрычніку 2004 года адбылося адкрыццё і асвячэнне адноўленага храма[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Михальченко, А. Первый купол для храма // Полацкі веснік. — 2004. — № 84-85. — С. 2.

Літаратура правіць

  • Данько, Л. Ф. Храм Покрова Пресвятыя Богородицы во граде Полоцке: К торжеству возрождения: Ист. очерк / Л. Ф. Данько. — Полоцк: Изд. Судник, 2004. — 32 с.: ил. — (Наследие Полоцкой земли; вып. 1).

Спасылкі правіць