Свята-Петра-Паўлаўская царква (Мізгіры)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — в. Мізгіры Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўская царква
52°51′31″ пн. ш. 25°04′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Мізгіры
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская
Благачынне Слонімскае
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1886 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Каля могілак. Пабудавана ў 1886 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма 1870 года.[1] Адкрыта ў 1988—1990 гг.

Архітэктура правіць

 
Брама

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, трапезная, папярочны аб'ём малітоўнай залы, апсіда. Над двухсхільным дахам малітоўнай залы і сферычным купалам чатырохграннай званіцы ўзвышаюцца цыбулепадобныя галоўкі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах. Уваход аформлены двухслуповым ганкам-рундуком пад двухсхільным пакрыццём.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 70, арк. 203.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць