Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Куранец)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Куранец Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Адна з найбольшых праваслаўных цэркваў у Вілейскім раёне: яе вышыня да крыжа складае 37 метраў, вышыня ўнутры храма да столі купала — 16 метраў, плошча ўнутраных памяшканняў храма — 270 метраў квадратных, унутраны аб’ём храма — больш за 2000 метраў кубічных.

Славутасць
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
54°33′23″ пн. ш. 26°58′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Куранец
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктурны стыль Рэтраспектыўна-рускі стыль
Архітэктар Аляксей Уладзіміравіч Полазаў
Будаўніцтва 1 кастрычніка 1866 года — 25 верасня 1870
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афіцыйны адрас: вул. Савецкая, 4, аг. Куранец, Вілейскі раён, Мінскай вобласць. Настаяцель: протаіерэй Аляксандр Завадскі

Гісторыя правіць

Першы дакумент, у якім згадваецца куранецкая царква Раства Божай Маці — яе фундуш, датуецца 1355 годам, але вядомы ён толькі ў «выпісе» 1586 года. У 1503—1506 гадах пасля смерці святара царквы Св. Мікалая ў Вільні, кіеўскі мітрапаліт Іона Глезна прызначыў на гэтую пасаду «куранецкага папа» Фаму. Пад 1558 годам згаданы Прачысценскі поп Багдан Малевіч «Куренецкий» або «Куренский», які ставіў на Попісаў 1565 года з царкоўнага маёнтка (1565) і з гаспадарскай даніны (1567) па 1 "кані". З XVI ст. у Куранцы вядомы дзве царквы — «Святой Прачыстай» або Нараджэння Багародзіцы і «Святога Спаса» або Ператварэння Божага. Магчыма, другая царква была прыпісной, бо ў тагачасных дакументах усе храмы (парафіяльныя, філіяльныя, капліцы і інш.) універсальна называліся «цэрквамі». У 1576 годзе Лаўрын Война даў новы пацвярджальны фундуш на дзве куранецкія царквы. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654—1667 гг. абедзве куранецкія царквы прыйшлі ў заняпад. У 1665 годзе адбылося размежаванне іх зямельных надзелаў. Але праз некаторы час Спаская царква зусім заняпала, станам на 1682 год, у яе будынку не было ніякага начыння. Прачысценская царква была адной з найбагацейшых на Вілейшчыне. Ёй належала 6 валок зямлі (яшчэ 2 валокі засталіся ў спадчыну па Спаскай). Яна мела 8 прыгонных дымоў і 4 пляцы ў самім мястэчку. У будынку царквы знаходзіўся цудатворны абраз Багародзіцы, на які багамольцы ахвяравалі сярэбраную воту.

Вядома пэўна, што ў 1805 г. ад пакінутай паслугачом лямпы ў царкве здарыўся пажар, які знішчыў драўляны, пабудаваны на ўзор старажытнай Свята-Ільінскай кіеўскай царквы, храм. Тагачасны ўладар Куранца, пан Сулістроўскі, ахвяраваў на пабудову новай царквы сваё сенасховішча. Пабудаваная з гэтага сенасховішча царква прастаяла ў Куранцы да 1866 года. 1 кастрычніка 1866 года драўляную царкву знеслі і 14 кастрычніка на яе месцы заклалі новую мураваную царкву. Тагачасны ўрад асігнаваў на будаўніцтва гэтай царквы 17 030 рублёў. Аўтарам праекту храма быў архітэктар А. У. Полазаў.

 
П. Валынцэвіч, 1902 г.
 
П. Валынцэвіч, 1902 г.
 
П. Валынцэвіч, 1902 г.

Новазбудаваная царква была асвечана ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы 16 кастрычніка па н.ст. (3 кастрычніка па ст.ст.) 1870 года. Захаваліся 3 фатаграфіі храма, знятыя у 1902 г. протаіерэем Паўлам Валынцэвіч. Ёсць звесткі пра пажар 1925 г., у якім атрымаў расколіну царкоўны звон, гук якога быў чутны ў радыусе 8-10 км. У 1960-я гады па загадзе дзяржаўнай улады храм быў зачынены і апаганены: былі сарваныя крыжы і купалы, іконы і царкоўныя рэчы вывезены ў вёску Касута, званы знятыя і адпраўленыя на пераплаўку, а сам храм быў аддадзены пад сховішча для збожжа, мукі і угнаенняў. Пазней у канцы 1970-х гг. зноўку здарыўся пажар, які значна пашкодзіў сцены храма і знішчыў астатні дах. У такім стане прастаяў храм, пакуль у сакавіку 1990 г. не пачаліся аднаўленчыя работы пад кіраўніцтвам святара Іаана Крупко. Працы былі скончаны да 26 чэрвеня 1993 г., калі мітрапаліт Філарэт здзейсніў чын асвячэння храма ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.

Архітэктура правіць

 
Царква ў 2017 годзе

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з прытвора-званіцы, трапезнай, малітоўнай залы, пяціграннай апсіды. Над асноўным кубападобным аб’ёмам узведзены магутны васьмігранны светлавы барабан з арачнымі аконнымі праёмамі. Шацёр васьміграннай званіцы і пакрыццё светлавога барабана былі завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі парталамі. Рызаліты бакавых фасадаў завершаны 2-граннымі шчытамі з аркатурнымі паясамі. Фасады расчлянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, дэкарыраваны прафіляванымі паясамі, цягамі, шматслойнымі карнізамі, вуглавымі лапаткамі.

 
Царква ў 1938 г.

Інтэр’ер правіць

У інтэр'еры малітоўнай залы паруснае скляпенне, 4 слупы падтрымліваюць светлавы барабан, у трапезнай — цыліндрычнае драўдянае скляпенне.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
 

Спасылкі правіць