Свята-Успенская царква (Бусяж)

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Бусяж (Івацэвіцкі раён), у паўднёва-заходняй частцы вёскі. Помнік архітэктуры барока.

Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
52°49′22″ пн. ш. 25°08′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бусяж
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Ордэнская прыналежнасць картэзіянцы
Архітэктурны стыль барока
Будаўніцтва 17731779 гады
Асноўныя даты
1840-яперароблена пад
праваслаўную царкву

Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000291шыфр 112Г000291
Матэрыял цэгла
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 17731779 гг. з цэглы як касцёл манахаў картэзіянцаў. У 1840-я гг. пераабсталяваны пад праваслаўную царкву. У час Вялікай Айчыннай вайны снарадамі пашкоджаны сцены, адбіты тынк[1].

Архітэктура правіць

Вырашана адзіным прамавугольным у плане аб'ёмам пад высокім двухсхільным дахам, тарцы якога закрыты фігурнымі барочнымі франтонамі. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая вежачка-званіца з пластычным купалам. Да алтарнай сцяны прыбудавана пазнейшая квадратная ў плане апсіда. Нягледзячы на спрошчанае планіровачнае вырашэнне, архітэктура храма мае пластычны характар — валюты, слаістыя пілястры, тонкапрафіляваныя карнізы і развіты антаблемент, высока ўзнятыя лучковыя аконныя праёмы, конхавыя нішы-экседры са скульптурамі евангелістаў (не захаваліся).

 
Званіца

У залу, перакрытую цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, праз арачны прасвет адкрываюцца хоры. Царква мела шанаваны абраз 1797 г. «Пакроў Маці Божай».

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць