Свята-Успенская царква (Мокрае)

Свята-Успенская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Мокрае Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча на вул. Савецкая, 84[1].

Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
53°33′08″ пн. ш. 30°12′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Мокрае
Канфесія Праваслаўе
Епархія Бабруйская
Благачынне Быхаўскае
Дата заснавання 1865
Будаўніцтва 19921994 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000253шыфр 513Г000253
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1992—1994 гадах.

Архітэктура правіць

Вырашана 3-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прамавугольныя ў плане прытвор і маллітоўная зала, 5-гранная апсіда. У сілуэце пануюць драўляныя 8-гранныя шатровая званіца з макаўкай над прытворам і светлавы барабан над 2-схільным дахам цэнтральнага кубападобнага аб’ёму. Тры ўваходы адзначаны 4-слуповымі ганкамі пад 2-схільнымі пакрыццямі. Фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі[2].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць