Свята-Успенская царква (Чарацянка)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Чарацянцы Гомельскага раёна. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.

Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
52°07′55″ пн. ш. 31°16′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Чарацянка
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гомельская і Жлобінская
Благачынне Гомельскае раённае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Будаўнік Іван Іванавіч Чацверыкоў
Будаўніцтва 18651868 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000226шыфр 313Г000226
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1865—68 гадах з цэглы на сродкі мясцовых жыхароў і дваран Магілёўскай губерні на месцы згарэлага драўлянага храма.

У 1930-я гады з купалоў храма былі скінуты крыжы. Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў пашкоджаны стрэлам гарматы. Нягледзячы на гэта, царква заставалася дзеючай, хаця на працягу многіх гадоў не рамантавалася[1].

Прыход быў адноўлены ў 1992 годзе. 10 студзеня 2012 года будынак быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[2].

З 2015 года храм знаходзіўся на рэстаўрацыі, а 15 снежня 2018 года архіепіскап Сцяфан асвяціў прастол царквы.

У 2020 годзе на святара царквы склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за правядзенне рэстаўрацыі храма, якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, без узгаднення з Міністэрствам культуры. У ходзе рэстаўрацыі блакітныя купалы-цыбуліны замянілі на залатыя, фасад перафарбавалі ў жоўты, паставілі пластыкавыя вокны[3].

Па прычыне гэтага адбудзецца пасяджэнне, у ходзе якога спецыялісты паглядзяць, якія парушэнні былі дапушчаны, і калі ў выніку прызнаюць, што царкве трэба вярнуць яе першапачатковы выгляд, перарабляць купалы храм будзе за свой кошт[3].

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае традыцыйную 4-часткавую крыжова-купальную кампазіцыю з 3-яруснай 4-граннай званіцай на фасадзе прамавугольнай апсіды з тыльнага боку. Сяродкрыжжа завершана 8-гранным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, дэкарыраваны рэльефнымі крыжамі, круглымі разеткамі, крапаванымі панэлямі вуглавымі лапаткамі, аркатурнымі фрызамі.

Зноскі

  1. На Гомельшчыне 150-гадовую царкву ратуюць ад разбурэння . Мінск: Наша ніва (22 мая 2014). Праверана 22.04.2020.
  2. Храм Успення Прасвятой Багародзіцы, аг. Чарацянка (руск.). prihod.ru. Праверана 22.04.2020.
  3. а б На святара склалі пратакол за залатыя купалы на гомельскай царкве ФОТЫ . Мінск: Наша ніва (21 красавіка 2020). Праверана 21.04.2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць