Святлана Аляксандраўна Шутава

беларускі палітык

Святлана Аляксандраўна Шутава (1 чэрвеня 1967, Магілёў) — беларуская журналістка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].

Святлана Аляксандраўна Шутава
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Нараджэнне 1 чэрвеня 1967(1967-06-01) (56 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія правіць

Нарадзілася 12 сакавіка 1971 года ў Магілёве.

Cкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Журналістыка».

Працавала рэдактарам, загадчыкам аддзела інфармацыі, галоўным рэдактарам Магілёўскага абласнога радыё рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр "Тэлекампанія «Магілёў»; галоўным рэдактарам абласной газеты «Магілёўскія ведамасці»; галоўным рэдактарам камунальнага выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства "Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці».

17 лістапада 2019 года абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання. З’яўляецца членам Пастаяннай камісіі Палата прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[2]. Уваходзіць у склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Фінляндскай Рэспублікі.

Абіралася дэпутатам, намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў».

Замужам, мае дваіх сыноў.

Узнагароды правіць

Зноскі