Святлана Сямёнаўна Вуячыч

Святлана Сямёнаўна Вуячыч (народжаная Яскевіч, 2 красавіка 1937, Мінск —) — беларуская танцоўшчыца. Народная артыстка Беларускай ССР (1977)[1].

Святлана Сямёнаўна Вуячыч
Імя пры нараджэнні Святлана Сямёнаўна Яскевіч
Дата нараджэння 2 красавіка 1937(1937-04-02) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Віктар Лук’янавіч Вуячыч
Прафесія танцоўшчыца
Узнагароды Народны артыст БССР

Біяграфія правіць

З 1952 года працавала ў Дзяржаўным народным хоры БССР[1], ад заснавання ў 1960 годзе Дзяржаўнага ансамбля танца БССР яго салістка[2].

Сям'я правіць

  • Муж — Віктар Лук’янавіч Вуячыч — беларускі эстрадны спявак. Народны артыст Беларусі.
  • Сын — Андрэй (нар. у 1963 г.), скончыў універсітэт, валодае двума замежнымі мовамі
  • Унукі — Аляксей (скончыў радыётэхнічны інстытут) і Мікіта

Творчасць правіць

Выканаўца сольных партый у шэрагу пастановак ансамбля. Музычнасць, глыбокая эмацыйнасць дазвалялі Святлане Вуячыч прыдаваць псіхалагічны змест танцу, ствараць у яго жанравай шматстайнасці выразныя вобразы[1].

Зноскі

  1. а б в Вуячич Светлана Семёновна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 129-130. — 737 с.
  2. Народная газета. Через годы, через расстоянья(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі правіць