Святлодыёд (англ.: light-emitting diode, LED) — паўправадніковая прылада, крыніца некагерэнтнага святла. Святлодыёды ўжываюцца ў якасці індыкатараў у шматлікіх прыладах. Упершыню з’явіліся ў якасці самастойных электронных кампанентаў у 1962 г. Першыя святлодыёды выпраменьвалі малаінтэнсіўнае чырвонае святло; у цяперашні час даступны інфрачырвоныя, бачнага свячэння і ультрафіялетавыя святлодыёды высокай яркасці.

Зялёны, чырвоны і сіні святлодыёды
Пазначэнне святлодыёда

Пры працяканні праз святлодыёд электрычнага току ў прамым кірунку адбываецца рэкамбінацыя электронаў з дзіркамі ў n-p-пераходзе з вызваленнем энергіі ў форме фатона. Гэты эфект называюць электралюмінесцэнцыяй. Колер свячэння, іншымі словамі, энергія фатонаў, вызначаецца шырынёй забароненай зоны ў паўправадніку.

Спасылкі правіць