Свяцк[1] (трансліт.: Sviack, руск.: Святск) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета. Насельніцтва 32 чал. (2010). Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Гродна.

Вёска
Свяцк
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
32 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 152
Паштовы індэкс
231738
Аўтамабільны код
4
Свяцк на карце Беларусі ±
Свяцк (Беларусь)
Свяцк
Свяцк (Гродзенская вобласць)
Свяцк

Галоўная славутасць Свяцка — палацава-паркавы комплекс Валовічаў, адзін з найлепшых архітэктурных твораў стыляў барока і класіцызму на тэрыторыі сучаснай Беларусі[2].

Гісторыя правіць

Упершыню Свяцк згадваецца ў XVI ст. як двор Гарадзенскага павета, які з 1521 знаходзіўся пад кіраваннем старосты гарадзенскага Ю. Радзівіла. У сярэдзіне XVI ст. існавала два паселішчы пад назвай Двор Свяцк — уладанні Ф. Валовіча і Веламоўскага адпаведна. Пад 1639 Свяцк згадваецца як асочніцкая вёска Пераломскага лясніцтва, тут было 10 валокаў зямлі і 19 радзінаў сялян-асочнікаў.

У 2-й палове XVIII ст. маршалак Ю. Валовіч выкупіў увесь маёнтак Свяцк (частку атрымаў у спадчыну), у 1779 яго сын Антоній пашырыў уладанне (набыў 2 суседнія фальваркі). У 1779 — пачатку XIX ст. тут збудавалі мураваны палац паводле праекту італьянскага архітэктара Дж. Сака.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Свяцк апынуўся ў Прусіі, з 1807 года — у Расійскай імперыі, у Аўгустоўскім павеце Царства Польскага, з 1837 года — у Аўгустоўскай, з 1867 года — у Сувалкаўскай губерні. У 2-й палове XIX ст. маёнткам валодаў Ю. Гурскі. Былое ўладанне роду Валовічаў распалася на 5 частак: Свяцк-Горны або Свяцк Гурскіх (фальварак, палац, сад, 4 вёскі), Свяцк Шаняўскіх, Свяцк-Шымкаўцы, Свяцк «Ясудаў» і Свяцк-Кулакоўшчына. У Свяцку-Горным у 1887—1914 гадах працаваў патачны завод, які вырабляў вінаградны цукар, бульбяную патаку, глюкозу[3].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Свяцк апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валавічоўскай гміне Аўгустоўскага павета Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 год існавалі фальваркі Свяцк Гурскіх (8 дамоў) і Свяцк Вялікі (7 дамоў).

У 1939 годзе Свяцк увайшоў у БССР, у Гродзенскі раён. Станам на 2000 год у вёсцы было 32 двары.

Да 1 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рачыцкага сельсавета[4], пасля — у склад Навумавіцкага сельсавета.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1827 — 29 чал. у Свяцку Гурскіх, 41 чал. у Свяцку «Ясудаў» і 40 чал. у Свяцку-Кулакоўшчыне; 1870 — 55 чал. у Свяцку Гурскіх і 80 чал. у Свяцку Ясудаў[5]
  • XX стагоддзе: 1921 — 168 чал. у Свяцку Гурскіх і 94 чал. у Свяцку Вялікім[6]; 1999 — 63 чал.; 2000 — 57 чал.
  • XXI стагоддзе: 2010 — 32 чал.

Інфрастуктура правіць

У Свяцку працуюць бібліятэка і пошта.

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Свя́цак
  2. Вольга Князева. Свяцк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 273.
  3. БелЭн 2002.
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  5. Świack // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. 634.
  6. Вольга Князева. Свяцк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 274.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць