Сві́дна[2] — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Галбіца. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Дунілавічы.

Свідна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 146,9[1] м
Даўжыня 1,45 км
Шырыня 0,98 км
Плошча 0,97 км²
Аб’ём 0,00589 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,05 км
Найбольшая глыбіня 11,6 м
Сярэдняя глыбіня 6 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,3 ‰
Празрыстасць 3,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 8,43 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Свідна (Беларусь)
Свідна
Свідна
Свідна (Віцебская вобласць)
Свідна
Свідна
Map

Плошча паверхні возера 0,97 км². Найбольшая глыбіня 11,6 м. Даўжыня 1,45 км, найбольшая шырыня 0,98 км. Даўжыня берагавой лініі 4,05 км. Аб’ём вады 5,89 млн м³. Плошча вадазбору 8,43 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 4—6 м, разараныя, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, на паўднёвым захадзе сплавінныя, на ўсходзе і захадзе вышынёй 0,5—0,8 м, абразійныя. Пойма шырынёй 10—200 м, забалочаная, парослая хмызняком. Дно да глыбіні 3—5 м пясчанае, ніжэй выслана ілам.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, сцёк у раку Заражанка (Галбіца). Злучана ручаём з возерам Бледнае. Шырыня паласы расліннасці 50— 75 м, пашырана да глыбіні 3—3,5 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-31. Издание 1986 г. Состояние местности на 1983 г. (руск.)
  2. БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць