Свідніца

горад у Польшчы

Свідні́ца (польск.: Świdnica, чэшск.: Svídnice), Шва́йдніц (ням.: Schweidnitz) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Свідніцкага павета Ніжнесілезскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Свідніца.

Горад
Свідніца
польск.: Świdnica
Герб
Герб
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Заснаваны
1250
Першая згадка
Горад з
Плошча
21,7 км²
Вышыня цэнтра
55 м
Насельніцтва
59 863 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 74
Паштовы індэкс
з 58-100 па 58-106
Аўтамабільны код
DSW
TERC
0219011
Афіцыйны сайт
Свідніца на карце Польшчы ±
Свідніца (Польшча)
Свідніца
Свідніца (Ніжнесілезскае ваяводства)
Свідніца

Гісторыя правіць

Свідніца стала горадам у 1250 годзе. Спачатку належала да Уроцлаўскага княства. Да 1290 года Свідніца ўжо мела сцены і шэсць брам, развітую вытворчасць, гандаль. У канцы XIV стагоддзя горад апынуўся пад кантролем Багеміі, якая была тады часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1471 годзе ў Свідніцы дзейнічалі 47 гандлёвых гільдый, каля 300 бровараў, у горадзе адбываліся вялікія кірмашы.

У 1526 годзе ўся Сілезія, і Свідніца ў тым ліку, перайшла пад прамую ўладу Габсбургаў. Трыццацігадовая вайна (16181648) спустошыла землі Сілезіі, пасля чаго адбылася Сілезская вайна і інш. У час Сямігадовай вайны Свідніцу займалі то аўстрыйскія, то прускія войскі, у канчатковым выніку яна перайшла да Прусіі, а пасля да Германіі.

Пасля Другой сусветнай вайны Свідніца адышла да Польшчы. Да адміністрацыйнай рэформы 1999 года ўваходзіла ў склад Валбжыхскага ваяводства.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Галерэя правіць

Літаратура правіць