Свінуха, Свінушка, Капытнік[1][2] (Paxillus) — род шапкавых грыбоў сямейства свінухавых парадку балетавых.

Свінуха

Свінуха тонкая (Paxillus involutus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Paxillus Fr. 1835


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5395
EOL  19129
MB  18195
Не блытаць з раслінай Капытнік

Апісанне правіць

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка лейкападобная з падагнутым хвалістым краем, карычнева-бураватая. Пласцінкі зыходныя. Мякаць на зломе цямнее. Ножка цыліндрычная, суцэльная. Споры эліпсоідныя, гладкія. вохрыстыя. Неядомая, мае ядавітыя рэчывы.

Распаўсюджанне правіць

Пашыраны ў Еўразіі (10 відаў) і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 4 віды свінух: свінуха ніткаватая, свінуха панусападобная (Paxillus panuoides), свінуха тонкая (Paxillus involutus) і свінуха тоўстая (Paxillus atromentosus). Сапратрофы. Трапляюцца з ліпеня па кастрычнік паасобку або групамі ў лясах на глебе або гнілой драўніне.

Зноскі

  1. Свінуха, Свінушка, Капытнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 14. — Мн., 2002. — С. 258—259.
  2. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць