Сві́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 1940—1959 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак (да 1958 года вёска) Свір.

Свірскі раён Вілейскай вобласці (студзень 1940 года)

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Вілейскай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 15 сельсаветаў: Вішнеўскі, Выгаляненцкі, Жукойненскі, Канстанцінаўскі, Караняцкі, Кемелішкаўскі, Клюшчанскі, Косцевіцкі, Куцкоўскі, Нястанішкаўскі, Рыценскі, Свірскі, Супраненцкі, Сырмежскі, Шэметаўскі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Куцкоўскі, Рыценскі і Супраненцкі сельсаветы, Косцевіцкі сельсавет перайменаваны ў Спондаўскі, Нястанішкаўскі — у Лылойцінскі, Выгаляненцкі — у Сыраваткінскі. 25 красавіка 1958 года вёска Свір атрымала статус гарадскога пасёлка, скасаваны Свірскі сельсавет[1]. 3 красавіка 1959 года скасаваны Жукойненскі, Караняцкі, Кемелішкаўскі, Клюшчанскі сельсаветы, утвораны Некрашунскі сельсавет. 31 жніўня 1959 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Свір з падпарадкаванымі Свірскаму пассавету населенымі пунктамі (21 населены пункт: Алешкі, Бурдалішкі, Валодзькі, Варанец, Варашылкі, Глінішча, Запаліна, Камарова, Куркулі, Куцькі, Лушчыкі, Навасёлкі, Нецькі, Пігуляўшчызна, Свір-Ляскоўскі, Свір-Стацкоўскі, Тушча, Усцінава, Чорная Лужа, Шылакі і Яцынікі), Канстанцінаўскі, Сырмежскі і Шэметаўскі сельсаветы далучаны да Мядзельскага раёна, Некрашунскі, Спондаўскі сельсавет і 26 населеных пунктаў, падпарадкаваных Свірскаму пассавету (Альхоўка, Бабарыха, Баравыя, Бялькішкі, Галыніха, Голы Бор, Дубнікі, Завідзіненты, Залуцкоўшчызна, Крываносы, Купшчызна I, Купшчызна II, Малая Недрашля, Недрашля I, Недрашля II, Радзюшы-Тушча, Радзюшы I, Радзюшы II, Ройсцішкі, Руднішкі, Сіні Ручай, Страча-Мацееўшчызна, Стрыпялішкі, Супраненты, Хацілкі і Чорны Бор), — да Астравецкага раёна, Вішнеўскі, Лылойцінскі, Сыраваткінскі сельсаветы — да Смаргонскага раёна[2].

Крыніцы правіць

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Свір, Свірскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 25 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці ад 31 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.

Літаратура правіць

  • Свірскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.