Себарэя (ад лац.: Sebum (сала) і грэч. Rrhea (цяку)) — хваравіты стан скуры, абумоўлены ўзмоцненым салааддзяленнем з прычыны парушэння нейраэндакрыннай рэгуляцыі функцый сальных залозаў скуры.

Себарэйны дэрматыт
Гісталагічная карціна себарэйнага дэрматыту
Гісталагічная карціна себарэйнага дэрматыту
МКХ-10 L21.21.
МКБ-10-КМ L21 і L21.9
МКБ-9-КМ 706.3[1][2], 690.10[1][2] і 690.1[1][2]
DiseasesDB 11911
MedlinePlus 000963
MeSH D012628
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віды себарэі правіць

Адрозніваюць 3 віды себарэі: тлустая, сухая і змешаная.

Тлустая себарэя правіць

Тлустая себарэя выяўляецца ў пашырэнні вусця сальных залоз. Пры гэтым зніжаецца эластычнасць скуры, назіраюцца пашыраныя поры, можа адбывацца закаркаванне сальна-валасяных фалікул рагавымі масамі, што прыводзіць да ўтварэння камедонаў і вугравых высыпанняў. Таксама назіраецца падвышаная тлустасць валасоў і жаўтлявыя лускавінкі на галаве. Тлустая себарэя можа прыводзіць да ўзнікнення гнайніковых захворванняў скуры.

Тлустая себарэя характэрная для падлеткавага ўзросту і часцей выяўляецца ў жанчын (60% пацыентаў).

Сухая себарэя правіць

Сухая себарэя ўяўляе сабой паніжанае салааддзяленне, пры гэтым на скуры галавы і ў валасах багата лускавінак перхаці. Сухая себарэя з'яўляецца як вынік зніжэння імунітэту з прычыны інтэнсіўных эмацыйных, фізічных нагрузак і няправільнага харчавання. Цыкл натуральнага адлушчвання клетак скуры скарачаецца, узнікае перхаць, парушаецца структура воласа (валасы робяцца тонкімі, сухімі, ломкімі), можа назірацца выпадзенне валасоў.

Змешаная себарэя правіць

Пры змешанай себарэі ў пацыента могуць назірацца прыкметы сухой і тлустай себарэі на аднолькавых участках скуры.

Прыкметы себарэі правіць

Себарэя выяўляецца ў павышаным вылучэнні скурнага сала і яго якаснай змене.

  • Патаўшчэнне рагавога пласта эпідэрмісу
  • Тлусты бляск скуры
  • Лушчэнне скуры
  • Скурны сверб
  • Выпадзенне валасоў
  • Багатая перхаць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б в Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.

Літаратура правіць