Себасцьян Фетэль

Себа́сцьян Фе́тэль (ням.: Sebastian Vettel [zeˈbasti̯an ˈfɛtəl]; нар. 3 ліпеня 1987) — нямецкі аўтагоншчык, пілот Формулы-1. Чатырохразовы чэмпіён свету серыі Формула-1 — 2010, 2011, 2012 і 2013 гадоў. У 2010 годзе прызнаны лепшым спартсменам года ў Германіі[3].

Себасцьян Фетэль
Грамадзянства
Дата нараджэння 3 ліпеня 1987(1987-07-03)[1][2][…] (36 гадоў)
Месца нараджэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Да пераходу ў Формулу-1 узначальваў залік пілотаў у сусветнай серыі Renault.

Са жніўня 2006 года Фетэль быў рэзервовым пілотам BMW-Sauber. Упершыню выехаў на трасу на свабоднай практыцы Гран-пры Турцыі 2006 года. Першым стартам у кар’еры стаў Гран-пры ЗША 2007, дзе падмяняў траўміраванага Роберта Кубіцу, які трапіў у цяжкую аварыю на папярэдняй гонцы ў Манрэалі. Фетэль прайшоў у фінал кваліфікацыі, а ў гонцы фінішаваў восьмым, такім чынам стаўшы на той момант самым маладым гоншчыкам Формулы-1, які набраў ачкі[4].

Пачынаючы з гран-пры Венгрыі ў сезоне 2007 і да канца 2008 года выступаў за каманду Toro Rosso. З 2009 па 2014 год выступаў за каманду «Рэд Бул», затым з 2015 па 2020 год за «Ферары».

У сезонах 2021 і 2022 гадоў — пілот Aston Martin[5]. У ліпені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў канцы сезона[6].

Рэкорды правіць

Станавіўся самым маладым уладальнікам адпаведнай колькасці тытулаў (у 2010 — самы малады чэмпіён, у 2011 — самы малады двухразовы, у 2012 — самы малады трохразовы, у 2013 — самы малады чатырохразовы). Таксама зрабіў мноства іншых дасягненняў у катэгорыі «самы малады» — ён з’яўляецца самым маладым віцэ-чэмпіёнам свету (2009), уладальнікам поўл-пазіцыі (Гран-пры Італіі 2008), пераможцам Гран-пры ў гісторыі Формулы-1 (перамога ў Монцы ў 2008 году), а таксама з’яўляўся самым маладым удзельнікам чэмпіянату, які набраў пункты (Гран-пры ЗША 2007 года) да сезону 2014 года, калі гэты рэкорд быў пабіты расійскім гоншчыкам Даніілам Квятам.

Асабістае жыццё правіць

Себасцьян нарадзіўся 3 ліпеня 1987 года ў горадзе Хепенхайм, Германія. Ён быў трэцім дзіцем у сям’і, яго старэйшых сясцёр клічуць Мелані і Стэфані, а малодшага брата Фабіян. Паводле яго інтэрв’ю, ён жудасна вучыўся ў школе, а яго кумірамі дзяцінства былі «тры Майклы»: Шумахер, Джэксан і Джордан. Фетэль жадаў стаць спеваком, але хутка ўсвядоміў, што ў яго няма голасу, і пакінуў гэту мару[7]. Цяпер жыве ў Швейцарыі сярод іншых гоншчыкаў і з’яўляецца прыхільнікам нямецкай футбольнай каманды «Айнтрахт»[8].

Дзве дочкі: Эмілі (нар. 12.01.2014) і другая дачка Мацільда (нар. у верасні 2015) ад сяброўкі Ханны

Крыніцы правіць

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Sebastian Vettel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Vettel und Riesch sind Sportler des Jahres // www.sueddeutsche.de. — 19 снежня 2010
  4. Ed Hardy. Shock F1 call-ups: 10 times that reserve drivers started a grand prix (англ.). motorsport.com (27 сакавіка 2024). Праверана 29 сакавіка 2024.
  5. Vettel joins rebranded Aston Martin team for 2021 F1 season (англ.). motorsport.com (10 верасня 2020). Праверана 7 верасня 2021.
  6. Vettel announces retirement from F1 after 2022 season (англ.). motorsport.com (28 ліпеня 2022). Праверана 29 ліпеня 2022.
  7. Тое, чаго мы не ведалі пра Себасцьяна Фетэля // www.f1news.ru. — 17 сакавіка 2010
  8. Себасцьян Фетэль адказаў на пытанні дзяцей // www.f1news.ru. — 21 ліпеня 2013