Себе́к (Сабе́к), або Су́хас (стар.-грэч.: Σοῦχος) — старажытнаегіпецкі бог вады і разліву Ніла, які маляваўся з галавой кракадзіла; лічыцца, што ён адпужвае сілы зла і з'яўляецца абаронцам багоў і людзей. Паводле «Тэкстаў пірамід», Себек — сын Нейт. Супастаўляўся з Сетам, богам зямлі Гебам, з сонечным бажаством Ра ў форме Себек-Ра і з Асірысам. Себек шанаваўся галоўным чынам у Фаюме, на берагах Мерыдава возера, у Ком-Омба (Омбасе), Кракадылопалі, а таксама некаторых іншых месцах блізкіх да вады. Яго культ быў асабліва распаўсюджаны ў часы Сярэдняга царства, у перыяд кіравання XII дынастыі (19-18 стст. да н.э.), многія фараоны якой мелі рэзідэнцыі ў Фаюме і часам насілі імёны, вытворныя ад імя Себек (напрыклад, Себекхатэп ці Нефрусебек). У позні перыяд з'явілася спадарожная багіня Себектэт.

Себек
Бог вады і разліву Ніла
Міфалогія Старажытнаегіпецкая
Пол мужчынскі пол
Бацька Сет
Маці Нейт
Жонка Renenutet[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Sobek
у іерогліфах
sbk
I3
або
I4

Літаратура правіць

Спасылкі правіць