Сегіет-эль-Хамра (бел. Чырвоны ручай, араб.: الساقية الحمراء, al-Saqiyah al-Hamra’a) — гісторыка-геаграфічная вобласць на поўначы Заходняй Сахары. Займаючы 82 000 км², складае прыкладна трэць яе плошчы. Названа па аднайменнай рацэ.

Сегіет-эль-Хамра (цёмна-чырвоны), Марока (зялёны) і САДР (ружовы)

Рэгіён знаходзіцца паміж 27° 50' і 26° з.ш. На захадзе тэрыторыя абмежавана Атлантычным акіянам, на ўсходзе мяжа праходзіць уздоўж дзяржаўных меж Маўрытаніі і Алжыра. З'яўляецца спрэчнай тэрыторыяй паміж Марока і Сахарскай АДР, з 1991 года падзелена на дзве часткі вонкавым кольцам т. з. Сцены Ганьбы, якая з'яўляецца ў сутнасці дэмаркацыйнай лініяй паміж дзвюма дзяржавамі.

Гісторыя правіць

У адпаведнасці з пагадненнямі 1904 і 1912 гг. з Францыяй Іспанія далучыла тэрыторыю Сегіет-эль-Хамра да створанай у 1904 годзе калоніі Рыа-дэ-Ора. У 1924 годзе ў яе складзе была аб'яднана з калоніямі Агуэра і Мыс Хубі пад назвай Іспанская Сахара са сталіцай у форце Кап-Джубі (Вілья-Бенс). З тых часоў само паняцце Рыа-дэ-Ора не ўключала рэгіён Сегіет-эль-Хамра. У 1969 годзе Сегіет-эль-Хамра стала адной з тэрыторый у складзе заморскай правінцыі Іспаніі Заходняя Сахара.

У наш час тэрмін Сегіет-эль-Хамра выкарыстоўваецца ў назве арганізацыі Палісарыё, якая вядзе барацьбу за поўную незалежнасць Сахарскай АДР. Таксама яе назва згадваецца ў назве мараканскай правінцыі Эль-Аюн-Буждур-Сегіет-эль-Хамра.

Гл. таксама правіць