Седа́н[1] — закрыты кузаў легкавога аўтамабіля з двума ці трыма (напрыклад, ЗІМ або «Чайка» ГАЗ-13) радамі поўнапамерных сядзенняў, багажнікам, структурна аддзеленым ад пасажырскага салона (на ранніх аўтамабілях багажнік звычайна меў выгляд прымацаванага да задняй сценкі кузава валізкі-кофры ці адсутнічаў) і без пад’ёмнай дзверы ў задняй сценцы.

Сучасны аўтамабіль з кузавам «седан».
Чатырохдзверны седан канца дваццатых гадоў.

Дадзены тып кузава з’яўляецца найбольш распаўсюджаным сярод кузаваў легкавых аўтамабіляў.

Зноскі

Літаратура правіць