Селе́на Мары́ Го́мес (англ.: Selena Marie Gomez[4]; 22 ліпеня 1992 года, Гранд-Прэйры  (англ.), Тэхас, ЗША) — амерыканская актрыса кіно і агучвання, камедыянтка, спявачка, аўтар песень, ударніца. У кіно праславілася з роляй Алекс Русо з тэлесерыяла «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» (2007), за якую атрымала такія прэміі як «Kids' Choice Awards» (2009, 2010) і «ALMA Award» (2009).

Селена Гомес
Selena Gomez
Імя пры нараджэнні Селена Мары Гомес
Дата нараджэння 22 ліпеня 1992(1992-07-22)[1][2][…] (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Маці Mandy Teefey[d][3]
Месца працы
Прафесія спявачка, аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар, акцёрка, актрыса агучвання, мадэль, мадэльер, кінематаграфіст, бізнесмен
Кар’ера 2002 — цяпер. час
Кірунак поп-музыка, данс-поп[d], электрапоп[d], поп-рок, рок-музыка і метал
Узнагароды
IMDb ID 1411125
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 2009 года — вакалістка паспяховай поп-рок групы «Selena Gomez & the Scene».

Вядомая сваёй дабрачыннай дзейнасцю. Яна з’яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю. Часопіс People назваў Селену Гомес чалавекам года 2020[5].

Біяграфія правіць

Селена Мары Гомес нарадзілася 22 ліпеня 1992 года ў Гранд-Прэйры  (англ.) (штат Тэхас, ЗША) у сям’і Мэндзі Карнет і Рыкарда Гомеса. Бацька Селены — лацінаамерыканец, а маці мае італа-англійскае паходжанне[6]. Сваё імя Гомес атрымала ў гонар папулярнай у тыя гады спявачкі Селены[7]. Калі ёй было 5 гадоў, бацькі развяліся. Маці, тэатральная актрыса, адна выхоўвала дачку і натхніла яе сваім прыкладам на выбар артыстычнай дзейнасці. У 2006 годзе яе маці Мэндзі выйшла замуж за Браяна Ціфі[8]. У маі 2010 года Селена атрымала дыплом пра скончаную дома сярэднюю адукацыю [9].

Кар’ера правіць

Гомес вядомая па фільмах і серыялам «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс», «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс», «Хана Мантана», «Дзеці шпіёнаў 3: Гульня скончана» і па іншых.

У 2009 годзе выйшаў поўнаметражны фільм па серыяле «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» пад назвай «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс у кіно».

Да свайго ўдзелу ў дыснэеўскіх фільмах яна сыграла адну з дзіцячых роляў у дзіцячым тэлевізійным шоу «Барні і сябры». Там яна здымалася са сваёй даўняй сяброўкай — Дэмі Лавата.

У 2008 годзе яна падпісала кантракт са студыяй Hollywood Records і ўнесла свой музычны ўклад у мультфільм «Феі», фільмы «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс» і серыял «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс». Разам са сваёй групай «Selena Gomez & the Scene» выпусціла свой дэбютны альбом «Kiss & Tell», які выйшаў у ЗША у верасні 2009 года.

Адна з яе песень «One and the same» патрапіла ў альбом «Pop it, rock it», куды ўвайшлі песні Майлі Сайрус, Эмілі Осмент, саўндтрэкі і іншыя песні.

У 2010 годзе Селена сыграла галоўныя ролі ў фільмах «Рамона і Бізус»[10][11] і «Монтэ-Карла»[10][11].

Таксама ў 2010 годзе агучыла прынцэсу Селенію ў фільме Люка Бесона «Артур і вайна двух светаў».

Была запрошанай зоркай у серыял «Дайце Сані шанец» на 13-ю серыю 1 сезону.

Грамадская дзейнасць правіць

Ажыццяўляе дабрачынную дзейнасць у падтрымаю фонду ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю. Выступала ў якасці абаронцы псіхічнага здароўя, расавай роўнасці і бодзіпазітыву. Актыўна падтрымлівала рух Black Lives Matter («Жыццё чарнаскурых мае значэнне») і адкрыта апавядала пра сваю барацьбу з дэпрэсіяй і трывожнасцю. Акрамя таго, Селена Гомес у 2020 годзе выказвалася аб палітычнай сітуацыі ў ЗША і ўпершыню прагаласавала на выбарах прэзідэнта[12].

Асабістае жыццё правіць

У 12 гадоў, у адпаведнасці з распаўсюджанай у Штатах традыцыяй Селена надзела «кольца бязгрэшнасці»[13], што азначае, што яна дала абяцанне захоўваць нявіннасць да вяселля[14]; па паведамленнях на вясну 2011 года, Гомес зняла кольца[15].

Гомес распавядае пра сваю вялікую любоў да жывёл, у яе доме жывуць 5 сабак.

У студзені 2011 года Гомес пачала атрымліваць пагрозы пра забойства праз Twitter ад прыхільніц Джасціна Бібера, пасля таго, як тыя ўбачылі фатаграфіі, дзе Селена і Джасцін цалуюцца[16].

10 чэрвеня 2011 года Селена была экстрана шпіталявана са млоснасцю і жудаснымі галаўнымі болямі пасля ўдзелу ў шоу «The Tonight Show»[17]. 13 чэрвеня 2011 года было паведамлена, што прычынай хваробы Гомес сталі фізічнае знясіленне і харчовае атручванне[18].

Дыскаграфія правіць

Назва Дата выхаду US
Billboard 200
Kiss & Tell 29 верасня 2009 4
A Year Without Rain 21 верасня 2010
When the Sun Goes Down 28 чэрвеня 2011
Stars Dance 19 ліпеня 2013
Revival 9 кастрычніка 2015

Узнагароды і намінацыі правіць

Зноскі

  1. Selena Gomez // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Selena Gomez // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.eastbaytimes.com/2008/02/07/selena-gomez-could-be-next-disney-it-girl/ Праверана 11 лютага 2021.
  4. Selena Gomez an IMDb
  5. people.com
  6. Selena Gomez and Jake T. Austin on being latin Архівавана 25 снежня 2010.
  7. Selena Gomez's Famous Name. E!Online.com (22 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 5 лістапада 2009.
  8. Michelle Tan. Is Selena Gomez... the Next Miley Cyrus?. People.com (1 мая 2008). Праверана 5 лістапада 2009.
  9. Selena Gomez Graduates High School — On Screen & Off | Access Hollywood — Celebrity News, Photos & Videos. Access Hollywood (2010-05-12). Retrieved on 2010-11-17.
  10. а б Vena, Jocelyn. Selena Gomez To Star In 'Ramona and Beezus' Movie. MTV.com (6 лютага 2009). Праверана 21 кастрычніка 2009.
  11. а б Kilday, Gregg. Young actresses cast for 'Beezus and Ramona'. Reuters.com (5 лютага 2009). Праверана 21 кастрычніка 2009.
  12. nn.by
  13. Purity for Selena Gomez A Personal Promise to God, Not A Trend(недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2009. Праверана 6 жніўня 2009.
  14. BFFs Selena Gomez & Demi Lovato Show Off Their Furry Best Pals(недаступная спасылка). PeoplePets.com (18 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 6 жніўня 2009.
  15. Селене Гомес надакучыў Джасцін Бібер Архівавана 7 чэрвеня 2011.
  16. Jessica Derschowitz. Selena Gomez Receives Death Threats Over Justin Bieber Photos. CBS News (4 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2012. Праверана 5 студзеня 2011.
  17. Селена Гомес цяжарная? Архівавана 21 лістапада 2011.
  18. Selena Gomez «In and Out» of Hospital Over the Weekend, but «Feeling Stronger»

Спасылкі правіць