Сем цудаў Партугаліі

Сем цудаў Партугаліі (парт.: Sete Maravilhas de Portugal) — спіс культурных аб'ектаў Партугаліі, адабраных у 2007 годзе ў выніку конкурсу, абвешчанага міністэрствам культуры Партугаліі і праведзенага кампаніямі Y&R Brands S.A. і Realizar S.A.

Першапачаткова на конкурс былі інстытутам IGESPAR (Партугальскі Інстытут Архітэктурнай Спадчыны) высунуты 793 Нацыянальных манумента Партугаліі. У першым туры камісія экспертаў адабрала 77 з іх. Затым быў адабраны 21 фіналіст у чатырох розных катэгорыях.

7 снежня 2006 года пачаліся выбары, якія працягваліся шэсць месяцаў. Насельніцтва магло галасаваць у інтэрнэце, па тэлефоне і пасродкам адпраўкі смс-паведамленняў. 7 ліпеня 2007 года на стадыёне Да Луж у Лісабоне былі абвешчаны вынікі выбараў, адначасова з вынікамі праекта Новыя сем цудаў свету.

Сем цудаў Партугаліі правіць

Нумар Назва Размяшчэнне Фатаграфія
1 Замак Гімарайнш, X-XIII стст. Гімарайнш, Брага  
2 Замак Обідуш, 1195 Обідуш, Лейрыя  
3 Манастыр Баталья, 1385 Баталья, Лейрыя  
4 Манастыр Алкабаса, 1153 Алкабаса, Лейрыя  
5 Манастыр іеранімітаў, 1502 Санта-Марыя-дэ-Белены, Лісабон  
6 Палац Пена, 1838 Сінтра  
7 Вежа Белен, 1521 Санта-Марыя-дэ-Белен, Лісабон  

Спасылкі правіць