Сенполія

род раслін

Сенпо́лія[3], узумбарская фіялка[3] (Saintpaulia) — род кветкавых раслін сямейства Геснерыевыя (Gesneriaceae). Адна з самых распаўсюджаных пакаёвых раслін.

Сенполія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Saintpaulia H.Wendl. (1893)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  825854
NCBI  48792
EOL  4142182
GRIN  g:10646
IPNI  17204-1

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 30 см. Сцёблы кароткія, часам сцелюцца. Лісце апушанае, на чаранках, круглаватае, часам хвалістае па краях. Кветкі адзіночныя ці ў рыхлых гронках. Плод — каробачка.

Арэал правіць

У натуральных умовах расце ў горных трапічных лясах Усходняй Афрыкі (Кенія, Танзанія).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць