Сент-Эндрускі ўніверсітэт

Сент-Эндрускі ўніверсітэт (англ.: University of St Andrews) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Сент-Эндрус у Шатландыі.

Сент-Эндрускі ўніверсітэт
англ.: University of St Andrews
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of St Andrews
Заснаваны 1413
Студэнты каля 8 000[1] і 10 425[2]
Размяшчэнне Сент-Эндрус, Шатландыя
Сайт st-andrews.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Гэта старэйшы з чатырох старажытных універсітэтаў Шатландыі і, пасля Оксфардскага і Кембрыджскага універсітэтаў, трэці па ўзросце ў англамоўным свеце. Ён быў заснаваны ў 1413 годзе, калі Авіньёнскі антыпапа Бенедыкт XIII выдаў булу невялікай групе аўгустынскага духавенства. Разам з універсітэтамі Глазга, Эдынбурга і Абердзіна, Сент-Эндрус быў часткай шатландскага Асветніцтва ў XVIII стагоддзі.

Вучэльня ўключае шмат розных устаноў, якія складаюцца з трох каледжаў — Аб’яднаны каледж, Каледж Святой Марыі і Каледж Святога Леанарда. Налічваецца 18 акадэмічных школ, арганізаваных у чатыры факультэты. Універсітэт займае гістарычныя і сучасныя будынкі, размешчаныя па ўсім горадзе. У час заняткаў больш за траціну насельніцтва горада складаюць супрацоўнікі або студэнты ўніверсітэта. Студэнты адрозніваюцца асаблівай разнастайнасцю: больш за 145 нацыянальнасцей, 45 % іх з краін з па-за Вялікабрытаніі; прыкладна адна восьмая студэнтаў паходзіць з ЕС, а астатняя траціна з-за мяжы, і толькі 15 % з Паўночнай Амерыкі. Студэнцтва вядома тым, што захоўвае старажытныя традыцыі, у тым ліку нашэнне адметнага акадэмічнага адзення.

Ён быў двойчы названы «Універсітэтам года» па версіі «The Times» і «Good University Guide» ад «Sunday Times», гэта адзін з двух універсітэтаў Вялікабрытаніі, якія дасягнулі гэтага. У даведніку за 2022 год Сент-Эндрус быў прызнаны найлепшым універсітэтам Вялікабрытаніі, першым універсітэтам, які абагнаў Оксфард і Кембрыдж у брытанскіх рэйтынгах. У 2021 годзе ў Сент-Эндрус былі самыя высокія стандарты паступлення на бакалаўрыят у Вялікабрытаніі.

Выпускнікі правіць

Сент-Эндрус мае шмат вядомых выпускнікоў і выкладчыкаў, у тым ліку выбітных матэматыкаў, навукоўцаў, тэолагаў, філосафаў і палітыкаў. Сярод апошніх выпускнікоў — былы першы міністр Шатландыі Алекс Салманд; сакратар кабінета міністраў і кіраўнік дзяржаўнай службы Марк Седвіл; начальнік сакрэтнай разведвальнай службы (МІ-6) Алекс Янгер; былы дзяржаўны сакратар абароны сэр Майкл Фэлон; залаты прызёр Алімпійскіх гульняў па веласпорце Крыс Хой; пастаянны прадстаўнік Злучанага Каралеўства пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і былы амбасадар Вялікабрытаніі ў Кітаі (20152020) дама Барбара Вудвард; і каралеўскія асобы прынц Уільям, герцаг Кембрыджскі, і Кэтрын, герцагіня Кембрыджская. Сярод выпускнікоў і былых супрацоўнікаў Сент-Эндруса пяць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі: трое па хіміі і двое па фізіялогіі і медыцыне.

Зноскі

Спасылкі правіць