Сент-Эцьен

горад у Францыі

Сент-Эцье́н[2] (фр.: Saint-Étienne, акс.: Sant Estève) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Луара рэгіёна Авернь — Рона — Альпы. Насельніцтва — 176 800 чалавек (на 2004 год). Горад названы ў гонар святога Стэфана.

Горад
Сент-Эцьен
фр.: Saint-Étienne
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Статус
Прэфектура
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Мэр
Морыс Венсан (Maurice Vincent)
Першая згадка
Ранейшыя назвы
да 1793Сент-Эцьен
да 1801Арм-Віль
да 1969Сент-Эцьен
да 1970Сент-Эцьен-сюр-Луар
Плошча
79,97 км²
Вышыня
422 - 1117 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
177 480 чалавек (2006)
Шчыльнасць
2219 чал./км²
Агламерацыя
321 703 чалавек
Этнахаронім
фр.: Stéphanois, фр.: Stéphanoise
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
42000, 42100
Код INSEE
42218
Афіцыйны сайт
Сент-Эцьен на карце Францыі
Сент-Эцьен (Францыя)
Сент-Эцьен

Гісторыя правіць

З XVI стагоддзя ў Сент-Эцьене развівалася зброевая прамысловасць. У час Вялікай французскай рэвалюцыі, Сент-Эцьен на кароткі час быў перайменаваны ў Арм-Віль (па-французску: Armeville — «зброевы горад»). Пазней, ён стаў цэнтрам здабычы вугалю, а ў апошні час вядомы вытворчасцю веласіпедаў.

Яшчэ ў першай палове XIX стагоддзя Сент-Эцьен быў невялікім мястэчкам з насельніцтвам каля 33 тысяч чалавек у 1832 годзе, але ў 1880 годзе дзякуючы прамысловай рэвалюцыі і бурнаму росту індустрыі колькасць жыхароў дасягнула 110 тысяч.

Культура правіць

У горадзе размешчаны такія вядомы адукацыйны цэнтры як Універсітэт імя Жана Манэ, школа шахцёраў, школа мастацтваў, Нацыянальная школа інжынераў, Вышэйшая камерцыйная школа. Працуюць музеі сучаснага мастацтва, шахт, прамысловага мастацтва. Дзейнічаюць тэатры «Камеды Сент-Эцьен», «Планетарый», «Эспланада-Опера»[3].

Спорт правіць

У горадзе месціцца шматразовы чэмпіён Францыі футбольны клуб «Сент-Эцьен».

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць