Сенін Себаі

івуарыйскі футбаліст

Сенін Себаі (нар. 18 снежня 1993, Абіджан, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік таджыкскага клуба «Істыклол» з Душанбэ.

Футбол
Сенін Себаі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 18 снежня 1993(1993-12-18)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Кот-д’Івуар
Рост 182 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Таджыкістан Істыклол
Маладзёжныя клубы
Кот-д’Івуар Эньянда дэ Зарану
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2015 Малдова Саксан 14 (4)
2015   Румынія Астра 3 (0)
2015 Беларусь Слуцк 7 (1)
2016—2017 Беларусь Слуцк 25 (6)
2017—2018 Расія Балтыка (Калінінград) 31 (10)
2018 Расія Тамбоў 20 (8)
2019—2020 Казахстан Табол (Кастанай) 40 (10)
2021 Расія Хімкі 14 (0)
2021—2022 Расія Ахмат (Грозны) 17 (3)
2022—2023 Ізраіль Хапаэль Ірані (Кір’ят-Шмана) 28 (5)
2023— Таджыкістан Істыклол (Душанбэ)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 ліпеня 2023.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў Кот-д’Івуары, а ўлетку 2014 года перайшоў у малдаўскі клуб «Саксан». У першай палове 2015 года гуляў у арэндзе ў румынскай «Астры», улетку вярнуўся ў «Саксан», за які паспеў згуляць у Лізе Еўропы. У ліпені 2015 года разам з таварышамі па «Саксану» Куасі Куаджам і Якубам Бамбам падпісаў кантракт з беларускім клубам «Слуцк»[2]. У складзе «Слуцка», аднак, не здолеўшы замацавацца ў аснове, па заканчэнні сезона 2015 пакінуў каманду.

У жніўні 2016 года, так і не знайшоўшы новы клуб, зноў папоўніў склад «Слуцка»[3]. З другой спробы стаў адным з асноўных нападнікаў случан. У першай палове 2017 года ў 12 матчах чэмпіянату забіў 4 галы і аддаў 5 галявых перадач, пасля чаго цікавасць да іграка сталі праяўляць розныя беларускія і замежныя клубы.

20 чэрвеня 2017 года правёў апошні матч за «Слуцк», а на наступны дзень падпісаў кантракт з калінінградскай «Балтыкай»[4]. У чэрвені 2018 года перабраўся ў іншы расійскі клуб — «Тамбоў».

У лютым 2019 года перайшоў у казахстанскі клуб «Табол» з Кастаная[5], дзе гуляў на працягу двух гадоў. У студзені 2021 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Хімкаў», а ў верасні 2021 года перайшоў у грозненскі «Ахмат», які пакінуў па заканчэнні сезона 2021/22.

У ліпені 2022 года стаў іграком ізраільскага клуба «Хапаэль Ірані» з Кір’ят-Шманы. У ліпені 2023 года перабраўся ў таджыкскі «Істыклол».

Заўвагі правіць