Сера-ду-Мар (парт.: Serra do Mar) — горная сістэма ў паўднёва-ўсходняй частцы Бразіліі.

Сера-ду-Мар
Нацыянальны парк Сера-дус-Арганус на тэрыторыі Сера-ду-Мар
Нацыянальны парк Сера-дус-Арганус на тэрыторыі Сера-ду-Мар
Краіна
Даўжыня1 500 км
Сера-ду-Мар (Бразілія)
Сера-ду-Мар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня — 1500 км, а вышыня — да 1889 м.

Уяўляе сабой прыўзняты край крышталічнага Атлантычнага шчыта, рэзка абрываецца да Атлантычнага акіяна, што надае усходнім схілам выгляд горных хрыбтоў. Пры гэтым геалагічны ўзрост нагор’я роўны 60 млн гадоў.

З-за шматлікіх высечак лесу і ўрбанізацыі, экасістэма Сера-ду-Мар зведала значныя змены. Знішчана частка падлеску, зніклі некаторыя каштоўныя віды жывёл і раслін . Сёння функцыі захавання біялагічнай разнастайнасці ўскладзены на нацыянальныя прыродныя паркі экалагічныя станцыі і рэзерваты, аднак па-ранейшаму актуальныя праблемы лясных пажараў, кіслотных дажджоў і браканьераў.

На тэрыторыі нагор’я знаходзяцца такія гарады, як Сан-Паўлу і Рыа-дэ-Жанэйра.