Сербахарвацкая Вікіпедыя

Сербахарвацкая Вікіпедыя (сербахарв.: Srpskohrvatska Wikipedija, Харватасербская вікіпедыя, сербахарв.: hrvatskosrpska Wikipedija) — раздзел Вікіпедыі на сербахарвацкай мове, мове былой Югаславіі.

Favicon Вікіпедыі Сербахарвацкая Вікіпедыя
сербахарв.: Wikipedia na srpskohrvatskom jeziku
сербахарв.: Википедија на српскохрватском језику
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL sh.wikipedia.org (сербахарв.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова Сербскахарвацкая мова
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 16 студзеня 2002[1]
Колькасць артыкулаў 459 057
Колькасць выяў 10 221
Колькасць старонак 4 651 766
Колькасць правак 41 833 368
Зарэгістраваных удзельнікаў 208 001
Актыўных удзельнікаў 175
Адміністратараў 9
Глыбіня 750,2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На чэрвень 2023 года змяшчае 458 271 артыкулаў[2]. Па гэтым паказчыку раздзел знаходзіцца на 31 месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.

Асаблівасці правіць

У адрозненне ад Сербскай Вікіпедыі, гэты раздзел не ўтрымлівае сістэм пераўтварэння тэксту — тэкст бачны ў тым алфавіце, у якім быў уведзены. Аўтары самі выбіраюць, пісаць артыкул на кірыліцы ці на лацініцы, а ў апошнім выпадку прытрымвацца сербскай ці харвацкай арфаграфіі.

Падобнае «двухмоўе» прыкметна і на галоўнай старонцы, і ў афармленні нацыянальнага вэб-інтэрфейсу (надпісы на кірыліцы і лацінцы дублююць адзін аднаго), і нават у датах (назвы месяцаў адначасова прыведзены ў дзвюх версіях: славянскія (харвацкія) лацінкай, і лацінскія (сербскія) кірыліцай).

Актыўнасць у раздзеле непрапарцыйна малая колькасці ўдзельнікаў, і значная частка яе зводзіцца да ўзгадненняў розных варыянтаў арфаграфіі ў назвах артыкулаў (стварэнне перанакіраванняў і г. д.).

Гісторыя правіць

Сербахарвацкая Вікіпедыя была заснавана амаль адначасова з сербскай, харвацкай і баснійскай. Мэтазгоднасць стварэння гэтага раздзела з самага пачатку ставілася пад сумнеў[3], аднак на той момант раздзел было вырашана ўсёткі развіваць.

Тым не менш, раздзел моцна адстаў у сваім развіцці ад трох больш «спецыфічных», якія выкарыстоўваюць больш вузейшую норму мовы і, магчыма, арыентаваных нацыянальна. Сербахарвацкі раздзел быў зачынены на кароткі час напачатку 2005 года як неактыўны[4].

Зноскі

Спасылкі правіць