Сербская гімназія (Баўтцэн)

Сербская гімназія, поўная назва Сербская гімназія Будзішын (в.-луж.: Serbski gymnazij, ням.: Sorbisches Gymnasium Bautzen) — назва сярэняй навучальнай установы, якая знаходзіцца ў Германіі ў горадзе Баўтцэн на вуліцы Фрыдрых-Ліст-Штрасэ. Адзіная сярэдняя навучальная ўстанова ў Германіі, у якой выкладанне вядзецца цалкам на верхнялужыцкай мове.

Сербская гімназія
Арыгінальная назва в.-луж.: Serbski gymnazij Budyšin
ням.: Sorbisches Gymnasium Bautzen
Заснавана 1947
Тып гімназія[d]
Сайт sorbisches-gymnasium.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Будынак былога інтэрната Радзіборы
Сербская гімназія ў 1955 годзе

Гісторыя правіць

Сербская гімназія была заснавана 1 верасня 1947 года ў горадзе Баўтцэн. Першапачаткова Сербская гімназія размяшчалась у памяшканні каталіцкага вышэйшага педагагічнага вучылішча, якое было моцна пашкоджана ў час Другой сусветнай вайны. У 1937 годзе пасля закрыцця педагагічнага вучылішча ў будынку размяшчалась Таможная школа. Падчас вайны ў будынку знаходзіўся ваенны шпіталь. З самага пачатку свайго існавання гімназія мела характар інтэрната і прымала на вучэнне навучэнцаў з аддаленых лужыцкіх вёсак. У будынку таксама дзейнічаў Інстытут лужыцкіх настаўнікаў. З 1960 года ў маёнтку Радзібора знаходзіўся філіял Сербскай гімназіі, у якім жыло каля 60 хлопчыкаў.

З 1949 года ў Сербскай гімназіі дзейнічае маладзёжны ансамбль, дзіцячы хор і аркестр.

У 2007—2008 гадах будынак Сербскай гімназіі быў адрамантаваны. З гэтага часу ў будынку дзейнічае пачаковая школа для лужыцкіх дзяцей.

У наш час ў залежнасці ад навыкаў валодання верхнялужыцкай мовай класы падзяляюцца на групы A і B. У класах групы A большасць дысцыплінаў выкладаюцца на верхнялужыцкай мове. Класы групы B прызначаны для дзяцей, якія аднолькава валодаюць німецкай і верхнялужыцкай мовамі. Па выбару вучняў выкладаюцца французская, англійская, чэшская і руская мовы.

Вядомыя выкладчыкі правіць

Вядомыя выпускнікі правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць