Сербская радыкальная партыя

Сербская радыкальная партыя (сербск.: Српска радикална странка / Srpska radikalna stranka, СРС) — партыя ў Сербіі.

Сербская радыкальная партыя
Српска радикална странка
Лідар Воіслаў Шэшэль
(дэ-факта Драган Тадаровіч)
Дата заснавання 1991
Штаб-кватэра Бялград
Краіна
Ідэалогія сербскі нацыяналізм, нацыянал-кансерватызм, сацыяльны кансерватызм, еўраскептыцызм, антыглабалізм, панславізм, русафільства
Колькасць членаў каля 80 000
Месцаў у Народнай Скупшчыне 56 з 250
Постаці члены партыі ў катэгорыі (0 чал.)
Сайт srpskaradikalnastranka.org.rs
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснавана ў Бялградзе ў 1991 годзе. Падчас Баснійскай вайны і вайны ў Харватыі была цесна звязана з сербскімі ваеннымі атрадамі на тэрыторыі былой Югаславіі. У 90-я СРС з’яўлялася адной з двух вядучых партый разам з Сацыялістычнай партыяй Сербіі. Пасля «бульдозернай рэвалюцыі» партыя знаходзіцца ў апазіцыі. На парламенцкіх выбарах 2008 года партыя атрымала 29,46 % галасоў і 78 месцаў у парламенце з 250.

Адзіны з моманту заснавання партыі лідар — Воіслаў Шэшэль — знаходзіцца пад прысудам у Гаазе з-за магчымага ўдзелу ў ваенных злачынствах. Доўгі час рэальным кіраўніком партыі быў Томіслаў Нікаліч, але ў 2008 годзе ён заснаваў Сербскую прагрэсіўную партыю, ў якую перайшлі каля 20 дэпутатаў.

Штаб-кватэра партыі, Бялград

Першымі пунктамі праграмы партыі з’яўляецца сербскі нацыяналізм: збіранне сербскіх зямель (у тым ліку Косава і частка тэрыторый суседніх дзяржаў) і развіццё нацыянальнай культуры[1]. Партыя таксама выступае за самастойнае развіццё краіны і ўласны знешнепалітычны курс Сербіі.

Зноскі

Спасылкі правіць