Серебряная свадьба

беларускі музычны калектыў

«Сере́бряная сва́дьба» (бел.: Ся­рэб­ра­нае вяселле) — беларускі музычны калектыў, кабарэ-бэнд[1]. З’явіўся ў 2005 годзе. Музычны стыль уключае элементы шансона, дзіксілэнда, кантры, лацінаамерыканскай і рускай народнай музыкі. «Серебряная свадьба» карыстаецца мноствам музычных інструментаў, а таксама шырокім наборам рэквізіта[2].

Серебряная свадьба
Канцэрт у клубе «Гогаль».
Канцэрт у клубе «Гогаль».
Асноўная інфармацыя
Жанры Шансон, кабарэ-бэнд
Гады 2005—2016
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень руская, французская, нямецкая, беларуская
Склад Святлана Залеская-Бень
Марыя Васілеўская
Дзмітрый Гаўрылік
Арцём Залескі
Арцем Гаўрушын
Сяргей Петрашкевіч
Яўген Палавінскі
Наталі Мартэс
Аляксандр Багданаў
myspace.com/freakcabarett
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З жніўня 2016 года гурт сышоў у бестэрміновы адпачынак.[3]

Фестывалі правіць

  • Фестываль сучаснага тэатральнага мастацтва ў Варшаве (2006).
  • «Пустые холмы» (2007, 2008, 2009, 2010) у Калужскай і Смаленскай абласцях.
  • «Метафэст» (2007) пад Самарай.
  • «Cap à l’Est» (2007) у Нанце (Францыя).
  • «Totaal Festival» (2009) Бладэль (Нідэрланды).
  • «Джаз Кактэбель» (2009, 2010, 2012, 2015) Кактэбель, Затока (Украіна).
  • Фестываль «Можно» (2009) Масква (Расія).[4]
  • «Гогальфэст» (2009) Кіеў (Украіна).
  • Конкурс «Bandscan» (2009-2010) Мінск (Беларусь)[5]
  • Славянскі Базар у Віцебску (2010).
  • 39-ы Фестываль аўтарскай песні імя Валерыя Грушына (Фёдараўскія лугі, Самарская вобласць, 5—8 ліпеня 2012 года)[6].
  • STEREOLETO-2012: 14/07-STEREOДЕНЬ.
  • «Соседний мир» (2012) Керч (АР Крым, Украіна).
  • Міжнародны Платонаўскі фестываль мастацтваў (2013), Варонеж, Расія.
  • 10-ы юбілейны фестываль «Усадьба Jazz» (2013), Масква, Расія.
  • Дзікая мята (2013) у Калужскай вобласці, «Этномир».
  • Дзікая мята (2015) у Тульскай вобласці, вёска Бунырова.

Склад гурта правіць

Склад у сярэдзіне 2010-х гадоў правіць

  • Святлана Залеская-Бень («Бенька») — вакал, гармонік, канцэрціна: «Наш гурт міжнародны. Усе ўдзельнікі маюць розныя карані: французскія, англійскія, польскія. А баяніст увогуле нашчадак бесарабскіх цыган»[7], «У Мінске мы маем сваю публіку, якая хацела б часцей бываць на канцэртах „Серебряной свадьбы“»[8], «Для мяне „Серебряная свадьба“ — гэта сям’я»[9].
  • Марыя Васільеўская («Франчэска-Марыя Васілеўска») — скрыпка, клавішныя.
  • Дзмітрый Гаўрылік («Джордж Пунш») — банджа, гітара, укулеле, эфекты.
  • Арцём Залескі («Франсуа дэ Бош») — барабаны, перкусія, эфекты, бэк-вакал.
  • Арцем Гаўрушын («Уільям Габс») — кантрабас.
  • Сяргей Петрашкевіч («Серж Люм’ер») — труба.
  • Яўген Палавінскі («Эжен Люм’ер», «Мілаш Штрых») — трамбон, металафон.
  • Наталля Куніцкая («Наталі Мартэс») — сінтэзатары, электроніка.
  • Аляксандр Багданаў («Алехандра Бо») — адміністратар.

Удзельнікі ранейшых гадоў правіць

  • Ягор Забелаў — баян.
  • Сяргей Шэпелеў — труба, туба, клавішныя.
  • Леанід Паўлёнак — мульціінструменталіст.
  • Ганна Шапашнікава — мульціінструменталіст.
  • Вячаслаў Сяргеенкаў — бас-гітара, кантрабас.
  • Юрый Мартынаў — ударныя.

Дыскаграфія правіць

Удзел у зборніках правіць

Фільмаграфія правіць

  • «Жизнь взаймы» драма, Расія, 2008 год — гурт сыграў ролю музыкаў у доме адпачынку, якія выконваюць песні «Разлука» і «Тайна».
  • «Свадьба», лірычная камедыя, Расія, 2008 год — саўндтрэк да фільма.
  • «Реальный папа», камедыя, Расія, 2008 год — гурт грае ў кавярні.
  • «Козья хатка», мультфільм, Расія, 2009 год — гучыць песня гурта.
  • «Свята, якое заўсёды» (Беларусь, 2012) — дакументальны фільм пра гурт

Зноскі

  1. Иван Чернявский, журнал «Rolling Stone» — Серебряная свадьба
  2. Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  3. Гурт «Серебряная свадьба» прыпыніў дзейнасць
  4. Второй фестиваль белорусской актуальной музыки «Можно!» в Москве — Музыка — Другая культура Беларуси Архівавана 23 верасня 2015.
  5. Gooffy; rem. Отчет: Полуфинал конкурса Bandscan, 7 декабря в клубе Fabrique (руск.)(недаступная спасылка). xlam.by (12 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2009. Праверана 20 лютага 2019.
  6. 39-й Фестиваль авторской песни Архівавана 2 жніўня 2012.
  7. «Серебряная свадьба» уезжает в кругосветную гастроль Архівавана 27 верасня 2015.
  8. Культура и искусство Грузии(недаступная спасылка)
  9. Бенька: Белорусы совсем не закрытые люди, а очень радостные и веселые(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2015. Праверана 26 верасня 2015.
  10. «Серебряная свадьба». «Морозы» — Плеер — Современная музыка — OpenSpace.ru
  11. Сердечная мускулатура — CD — Афиша
  12. СЕРЕБРЯНАЯ СВАДЬБА — «Сердечная Мускулатура» | Рецензии | Наш НеФормат
  13. а б Внештатный эксперт Е.Долгих: Серебряная Свадьба «Сердечная мускулатура» | Experty.by — белорусская музыка
  14. Серебряная Свадьба «Сердечная мускулатура» (+аудио) | Experty.by — белорусская музыка
  15. Серебряная свадьба: Премьера двух песен с первого альбома белорусского кабаре-бэнда — Архив — Афиша-Волна
  16. Новые рецензии «Афиши»: Cake, «Серебряная свадьба», The Decemberists и The Builders and The Butchers. А также Orange Juice и «ПТВП» — Архив — Афиша-Волна
  17. Серебряная Свадьба «Laterna Magica» (+аудио) | Experty.by — белорусская музыка
  18. CD-обзор: «Серебряная свадьба» — «Laterna Magica». Радости жизни. № 17 (842) 30 апреля 2012 г.. БелГазета. Новости Беларуси. Белорусские новости
  19. СЕРЕБРЯНАЯ СВАДЬБА — «Laterna Magica» | Рецензии | Наш НеФормат
  20. Звук вокруг: Pompeya, Bear in Heaven, «Серебряная свадьба», The Monochrome Set, Мейси Грей и — Архив — Афиша-Волна
  21. «Серебряная свадьба»: «У многих слушателей будет желание нас поколотить» ‹ Ultra-Music
  22. "Серебряная свадьба" выпустила альбом "Музыка – всё!" (+слушать). Праверана 19 верасня 2015.

Спасылкі правіць