Серхіа Бускетс

іспанскі футбаліст

Се́рхіа Буске́тс Бу́ргас (катал.: Sergi Busquets i Burgos; нар. 16 ліпеня 1988, Сабадэль, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца амерыканскага клуба «Інтэр Маямі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі. Чэмпіён свету па футболе 2010. Сын Карлеса Бускетса, які абараняў браму «Барселоны» ў 1990-я гады[4]. Серхіа быў параўнальна малавядомым іграком, калі ён далучыўся да першага складу «Барселоны» ў ліпені 2008 года, але ў выніку праз адносна кароткі перыяд часу, здолеў стаць не толькі выключным іграком клуба, але і важным іграком нацыянальнай зборнай менш за год пасля прафесійнага дэбюта ў клубе.

Футбол
Серхіа Бускетс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Серхіа Бускетс Бургас
Мянушка Серхіа (ісп.: Sergi) Бісквітс
Нарадзіўся 16 ліпеня 1988(1988-07-16)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 189 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Злучаныя Штаты Амерыкі Інтэр Маямі
Нумар 5
Маладзёжныя клубы
Іспанія Бадыя
Іспанія Барбера Андулючыя
1999—2003 Іспанія Лерыда
2003—2005 Іспанія Уніа Хабак
2005—2007 Іспанія Барселона
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2023 Іспанія Барселона 481 (11)
2007—2008   Іспанія Барселона B 25 (2)
2023— Злучаныя Штаты Амерыкі Інтэр Маямі
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Іспанія Іспанія (да 21) 3 (1)
2008— Каталонія Каталонія 8 (0)
2009—2022 Іспанія Іспанія 102 (2)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата ПАР 2010
Кубкі канфедэрацый
Бронза ПАР 2009
Срэбра Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Польшча/Украіна 2012
Бронза Еўропа 2020
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Дэбютаваў за галоўную каманду «Барселоны» 13 верасня 2008 года ў матчы супраць сантандэрскага «Расінга». А ў матчы 22 кастрычніка 2008 года ў Лізе чэмпіёнаў «Барселона» гуляла супраць швейцарскага «Базеля», дзе Серхіа забіў свой ​​першы мяч за «Барселону», той матч «Барселона» перамагла з лікам 5:0. Таксама ў Лізе чэмпіёнаў у апошнім групавым матчы каталонская каманда выйшла рэзервовым складам супраць данецкага «Шахцёра», Серхіа тады забіў свой ​​другі мяч за цяперашні клуб, і таксама ў Лізе чэмпіёнаў. 7 сакавіка 2008 года Бускетс забіў першы гол у Ла Лізе ў браму «Атлетыка» з Більбаа.

Серхіа ўдала канкураваў за месца ў асноўным складзе з Сейду Кейта і Яя Турэ. 27 мая 2009 года ён выйшаў у стартавым складзе «Барселоны» на фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе іспанская каманда была мацней за «Манчэстэр Юнайтэд»» з лікам 2:0. З гэтай перамогай, Карлес і Серхіа Бускетс сталі толькі трэцімі бацькам і сынам, якія атрымлівалі перамогу ў найлепшым клубным турніры Еўропы, якія гулялі ў адным клубе. Да таго гэта зрабілі Мануэль Санчыс Марцінес і Мануэль Санчыс Антыюэла з мадрыдскага «Рэала», а таксама Чэзарэ і Паала Мальдзіні з італьянскага «Мілана».

На наступны сезон Гвардыёла падоўжыў выкарыстоўваць пераважна Бускетса замест Турэ. Серхіа наладзіў прадуктыўную гульню ў звязцы з Хаві і Іньестам. Выдатная гульня Бускетса падоўжылася і на сезоне 2010/11. Футбаліст нават выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. 27 студзеня 2011 года Серхіа падоўжыў кантракт з каталонскім клубам да 2015 года[5].

У маі 2023 года абвясціў пра свой сыход з каталонскага клуба па заканчэнні сезона 2022/23.

У ліпені 2023 года папоўніў склад амерыканскага клуба «Інтэр Маямі», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады.

Міжнародная кар’ера правіць

2 красавіка 2009 года правёў дэбютную гульню за нацыянальную зборную Іспаніі, замяніўшы ў другім тайме Давіда Сільву ў матчы супраць зборнай Турцыі, які скончыўся перамогай іспанцаў з лікам 2:1.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

«Барселона»:

«Інтэр Маямі»:

Міжнародныя правіць

Іспанія:

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць