Серыя раманаў «Гары Потэр»

«Гары Потэр» (англ.: «Harry Potter») — папулярная серыя раманаў англійскай пісьменніцы Джаан Кэтлін Роўлінг. Кожны з раманаў апісвае адзін год жыцця галоўнага героя — хлопчыка-чараўніка па імені Гары Потэр. Усе сем частак сталі бестселерамі і перакладзены на мноства моў свету, у тым ліку і на беларускую. Апошняя, сёмая, частка з’явілася ў продажы 21 ліпеня 2007 года. Агульны тыраж кніг склаў больш за 400 мільёнаў экзэмпляраў[1] (на 64 мовах) — болей, чым у якой-небудзь іншай серыі дзіцячых кніг.

Гары Потэр
Harry Potter
Аўтар Дж. К. Роўлінг
Жанр Фэнтэзі, раман
Мова арыгінала англійская
Серыя Гары Потэр
Выдавецтва
Выпуск 19972007
Месца публікацыі Вялікабрытанія

Гісторыя правіць

Ідэя першай кнігі («Гары Потэр і філасофскі камень») з’явілася ў пісьменніцы ў 1990 годзе, калі яна ехала на цягніку з Манчэстэра ў Лондан. У 1995 годзе Роўлінг скончыла пісаць «Гары Потэр і філасофскі камень» на старой друкавальнай машынцы.[2] Манускрыпт быў адасланы ў дванаццаць выдавецтваў, і ўсе з іх адмовіліся прымаць кнігу. Пазней невялікае выдавецтва «Блумсберы» («Bloomsbury») пагадзілася яе надрукаваць. Існуе меркаванне об тым, што рашэнне надрукаваць кнігу было прынята дзякуючы Эліс Ньютан (дачцэ старшыні кампаніі). Ёй далі першую старонку кнігі, якую яна прачытала і запатрабавала працяг.[3]

У чэрвені 1997 года «Блумсберы» надрукавала «Філасофскі камень» тыражом у тысячу копій, з якіх пяцьсот былі адасланы ў бібліятэцы. Пазней гэтыя копіі ацэньваліся паміж $20,000 і $40,000.[4]

У кастрычніку 1998 года амерыканскае выдавецтва «Скалэстык» (англ.: Scholastic) надрукавала «Філасофскі камень» пад назвай Harry Potter and the Sorcerer's Stone (літар. «Камень чараўніка»). Пазней Роўлінг сказала, што шкадуе аб тым, што яна дала згоду на змену назвы.[2]

У снежні 1999 года трэцяя частка серыі, «Гары Потэр і Вязень Азкабана», выйграла Smarties Prize, што зрабіла Роўлінг першым чалавекам, які выйграў гэты прыз тры разы запар.[2] Пазней яна зняла чацвёрты раман пра Гары Потэра з удзелу ў гэтым конкурсе, каб даць шанс іншым кнігам.

Англійская назва сёмай, апошняй, кнігі (англ.: Harry Potter and the Deathly Hallows) была аб’яўлена 21 снежня 2006 года.[5] А сама кніга выйшла ў свет 11 ліпеня 2007 года на англійскай мове.

Кнігі перакладзены больш, чым на 60 моў свету, і ўсе сем тамоў серыі пабілі рэкорды продажу, а апошняя, сёмая кніга, стала самай хуткапрадаванай кнігай у гісторыі[6].

Кнігі пра Гары Потэра правіць

Чароўны свет

  • Чароўныя істоты і дзе іх шукаць (2001)
  • Квідытч скрозь стагоддзі (2001)
  • Казкі барда Бідля (2007)

Беларускія пераклады правіць

У маі 2019 выдавецтва «Янушкевіч» атрымала правы на выданне першай кнігі з серыі «Гары Потэр». За перакладчыцу кнігі выбралі Алену Пятровіч[7]. Пераклад кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» выйшаў 14 снежня 2019 года[8], «Гары Потэр і Таемная зала» – 10 кастрычніка 2020, «Гары Потэр і вязень Азкабана» — 16 кастрычніка 2021 года.

Фільмы пра Гары Потэра правіць

Усе 7 кніг пра Гары Потэра ўжо экранізіраваныя. Сёмы фільм выйшаў у 2 частках.

Апісанне свету правіць

Дзеянне адбываецца ў нашым свеце, у Англіі, у 1990-я гады. У адрозненне ад рэальнага свету, сярод звычайных людзей жывуць чараўнікі. Іх няшмат, аднак у англійскіх чараўнікоў есць свой урад (Міністэрства Магіі), школа, газеты, грошы, банк і г.д. Такая ж сітуацыя і ў іншых краінах. Супольнасць чарадзеяў закрытая і самадастатковая.

Звычайных людзей чараўнікі называюць магламі (англ.: muggle), але афіцыйная назва — немагічнае насельніцтва (англ.: non-magical population) Акрамя чараўнікоў і маглаў, ёсць таксама сквібы (англ.: squib — нікчэмнасць) — дзеці чарадзеяў, якія не маюць ніякіх магічных здольнасцей.

Чараўнікі правіць

Супольнасць чараўнікоў мае дзве значныя асаблівасці.

Па-першае, яе члены ўмеюць карыстацца магіяй. Здольнасць да магіі з’яўляецца прыроджанай і маральна нейтральнай, а ўменне вядзьмарыць мэтанакіравана і эфектыўна набываецца працяглым навучаннем. Чалавека, пазбаўленага здольнасцей да магіі, немагчыма навучыць чараваць. З дапамогай магіі можна зрабіць амаль усё: ад знаходжання зніклых аб'ектаў да забойства.

Па-другое, чараўнікі ўпэўнены, што маглы з імі не змогуць суіснаваць мірна. Маглы не ведаюць пра існаванне чарадзеяў дзякуючы таму, што апошнія прымаюць для гэтага шэраг мер (у прыватнасці, Статут аб сакрэтнасці). Прыкладам, непаўналетнія чараўнікі маюць права выкарыстоўваць магію толькі ў школе; забаронена зачароўваць рэчы, якія належаць маглам; любое наўмыснае раскрыццё магічных здольнасцей караецца. Калі ўсё ж такі маглы сустракаюцца з чымсьці магічным, спецыяльнае падраздзяленне Міністэрства Магіі зоймецца сціраннем непажаданых успамінаў.

Ёсць маглы, якія ведаюць пра магію, — гэта муж, або жонка, ці бліжэйшыя сваякі чараўніка і таксама найвышэйшыя чыны ўлады (у Англіі, хутчэй за ўсё, толькі прэм’ер-міністр; у іншых краінах, напэўна, аналагічны па рангу лідар).

Магічныя здольнасці правіць

Здольнасць да магіі з’яўляецца прыроджанай. Яна або ёсць, або яе няма. Чараўніка, продкі якога былі магламі, называюць магланароджаным (англ.: muggle-born). Калі толькі адзін з продкаў быў маглам, чараўнік завецца паўкроўкам. Зняважлівая назва магланароджаных — бруднакроўкі. Калі ўсе продкі хаця б да другога пакалення былі чараўнікамі, ён завецца чыстакроўным.

Некаторыя чарадзеі маюць адметныя здольнасці. Так, Гары Потэр з’яўляецца змеямоўцам (англ.: parselmouth), гэта значыць, ён разумее мову змей.

Зноскі

Спасылкі правіць