Сеткавы грамадзянін

Тэрмін сеткавы грамадзянін (сецянін) — спалучэнне словаў Інтэрнэт і грамадзянін, кшталту «грамадзянін у сеціве».[1][2][3] Ён апісвае персону[4], якая актыўна ўключана ў анлайн супольнасці або інтэрнэт увогуле.[5][6] Гэты тэрмін звычайна мае на ўвазе цікавасць і актыўны ўдзел у паляпшэнні інтэрнэта, ствараючы інтэлектуальныя і сацыяльныя рэсурсы,[4] або навакольныя палітычныя структуры, асабліва ў адносінах да адкрытага доступу, сеткавай нейтральнасці і свабоды слова.[7] Сецыне таксама звычайна называюцца як кіберграмадзяне, што мае падобнае значэнне. Гэты тэрмін шырока прыняты ў сярэдзіне 1990-х для апісання тых, хто "пасяліўся" на прасторах інтэрнэта.[8] Інтэрнэт піянер і аўтар Міхаіл Ф. Хаўбен (Michael F. Hauben) праславіўся сеяннем і папулярызацыяй гэтага тэрміна.[4][9][10][11][12]

Цытата Міхаіла і Ронды Хаўбен правіць

Хаўбен апісвае адрозненне інтэрнэт-карыстальнікаў у агульным, гаворачы:[13][14][15]

  Маё першпачатковае даследванне асноў і развіцця форума глабальнай дыскусіі Usenet....Я хацеў даследваць найбольшую Сетку і, што гэта было і яе значнасць. Гэта, калі маё даследванне адкрыла застаўшыеся дэталі, дапамагло мне вызначыць момант з'яўлення Сецяніна. Існуюць людзі анлайн, якія актыўна ахвяруюць у развіццё сеціва. Гэтыя людзі разумеюць значнасць калектыўная працы і агульных бакоў публічнай камунікацыі. Гэта тыя людзі, якія дыскутуюць і абмяркоўваюць тэмы ў канструктыўнай манеры, хто адказвае на імэйлы і дапамагае пачынаючым, хто падтрымлівае FAQ і іншыя публічныя рэпазіторыі, а таксама мэйлінг лісты. Гэтыя людзі актыўна абмяркоўваюць прыроду і ролю камунікацыі медыюмаў. Гэта людзі якія дзейнічаюць як грамадзяне сеціва.
Michael F. Hauben
 

У Кітае правіць

На кітайскай мове тэрмін wǎngmín (网民, літаральна азначае «сеткавыя людзі») і wǎngyǒu (网友, літаральна  «сеткавы сябра») звычайна выкарыстоўваюцца ў сэнсе «Інтэрнэт карыстальнікі». А англійскае слова «сецянін» выкарыстоўваецца англамоўнымі медыя кантынентальнага Кітая для перакладу абодвух тэрмінаў. Гэта тлумачыць частае выкарыстанне гэтага англійскага слова ў паведамленнях медыя пра Кітай, нашмат часцей, чым выкарыстанне гэтага слова ў іншых кантэкстах.[16][17]

Прыз сеткавага грамадзяніну правіць

Міжнародная некамерцыйная арганізацыя «Рэпарцёры без меж» прысуджае штогадовую Прэмію сеткавага грамадзяніна ў знак прызнання карыстальнікам інтэрнэту, блогерам, кібердысідэнтам або групе, якія спрыялі прасоўванню свабоды выказвання ў інтэрнэце.[18][19][20] Арганізацыя выкарыстоўвае гэты тэрмін пры апісанні палітычных рэпрэсій супраць кібердысідэнтаў, такіх як прававыя наступствы вядзення блога ў палітычна рэпрэсіўным асяроддзі.

Гл. таксама правіць

  • Лічбавы грамадзянін — грамадзяне (ў фізічным сэнсе), якія выкарыстоўваюць інтэрнэт для таго, каб удзельнічаць у грамадстве, палітыцы і ўрадзе.[21]
  • Інтэрнаўты — аператары або тэхнічна прасунутыя карыстальнікі інтэрнэта. [22][23]
  • Нэцікет — сацыяльныя пагадненне для анлайн супольнасцяў.
  • Кібепрастора — гэта новая тэрыторыя грамадства, якая заселена сецянамі.
  • Актыўнае грамадзянсва — гэта канцэпыя, калі грамадзяне маюць вызначаныя ролі і абавязкі перад грамадствам і навакольным асяроддзем і павінны прымаць актыўны ўдзел.
  • Інтэрнэт піянеры — тыя, хто дапамагае падняць тэарэтычныя і тэхналагічныя асновы Інтэрнэта (замест палепшэння яго кантэнта, карысці і палітычных аспектаў)

Заўвагі правіць

  1. Seese, Michael. Scrappy Information Security. p. 130. ISBN 978-1600051326. Праверана 5 June 2015.
  2. The Expanding Commonwealth of Learning: Printing and the Net. columbia.edu. Праверана 5 June 2015.
  3. The Netizens and Community Networks - Presented at the Hypernetwork '95 Beppu Bay Conference (24 лістапада 1995). Праверана 6 June 2015.
  4. а б в What Does it Mean to be a Netizen? (1 верасня 1996). Праверана 6 June 2015.
  5. netizen, Dictionary.com
  6. The Net and Netizens by Michael Hauben, Columbia University.
  7. What is netizen? definition
  8. Thompson, Steven John. Global Issues and Ethical Considerations in Human Enhancement Technologies. p. 4. ISBN 978-1466660106. Праверана 6 June 2015.
  9. Michael F. Hauben. c250.columbia.edu. Праверана 6 June 2015.
  10. Internet PIONEER Michael Hauben. edu-cyberpg.com. Праверана 6 June 2015.
  11. Death of a Netizen. Heise Online (27 ліпеня 2001). Праверана 6 June 2015.
  12. Michael Hauben, Netizen, dies. The Register (30 чэрвеня 2001). Праверана 6 June 2015.
  13. What is a Netizen? (1 верасня 1996). Праверана 6 June 2015.
  14. The need for a Netizens Association (1 сакавіка 1996). Праверана 8 July 2015.
  15. What is a Netizen?. first monday (1 лістапада 1995). Праверана 8 July 2015.
  16. Brian Fung, «'Netizen': Why Is This Goofy-Sounding Word So Important in China?»
  17. Matt Schiavenza, «Enough with the word „Netizen“», The Atlantic, 25 September 2013
  18. World Day Against Cyber-Censorship: new “Enemies of the Internet” list. rsf.org (11 сакавіка 2011). Праверана 6 June 2015.
  19. Netizen Prize 2012: nominees (27 лютага 2012). Праверана 6 June 2015.
  20. Reporters Without Borders award Raif Badawi the Netizen Prize for 2014. gmablog.org (5 лістапада 2014). Праверана 6 June 2015.
  21. Mossberger, Karen.
  22. A Brief History of the Internet Архівавана 4 чэрвеня 2007. from the Internet Society
  23. Oxford Dictionaries - internaut. oxforddictionaries.com. Праверана 6 June 2015.