Сакарабе́і[1] (Scarabaeus) — род жукоў сямейства Пласцініставусыя (Scarabaeidae).

Скарабеі

Скарабей свяшчэнны (Scarabaeus sacer)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scarabaeus Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  41143
EOL  13824

Апісанне правіць

Жукі даўжынёй 9,5—41 (9—45[2]) мм. Цела буйное, шырокаавальнае або паралельнабакавое, слаба выпуклае зверху і знізу, ніз і ногі ў доўгіх цёмных валасінках. Колер чорны, часам з металічным адлівам. Палавы дымарфізм развіты слаба. Яйцы адкладваюць ў грушападобныя ўтварэнні з гною, якія закопваюць ў глебу, і ў якіх развіваюцца лічынкі[1].

Кормяцца гноем, з якога папярэдне робяць шарыкі.

Арэал правіць

Род налічвае каля 90[2] (5—6[1]) відаў. Пашыраны ў Паўночнай Афрыцы, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, на поўдні Еўропы. Найбольш вядомы скарабей свяшчэнны (Scarabaeus sacer).

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. а б Скарабеи // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць