Скарб — знаходкі комплексаў манет, плацежных зліткаў і разнастайных рэчаў (вырабаў), ухаваных у зямлі ці іншых месцах, уладальнік якіх невядомы.

Скарб з Вільены

У праве скарб — закапаныя ў зямлі або схаваныя іншым спосабам каштоўныя прадметы, уласнік якіх не можа быць устаноўлены ці паводле акта заканадаўства страціў на іх права.

У ВКЛ, паводле Статуту 1566 знойдзены на сваёй зямлі манетны скарб належаў таму, хто яго знайшоў. Знойдзены скарб на чужой зямлі — дзяліўся пароўну паміж землеўласнікам і тым, хто яго знайшоў. Свядома знойдзены манетны скарб належаў землеўласніку. Скарб знойдзены на закладзенай зямлі належаў напалову таму, хто знайшоў, а другая палова дзялілася пароўну землеўласнікам і тым хто ўзяў зямлю пад заклад.

Цяпер усе скарбы належаць дзяржаве, а таму, хто яго знайшоў сплочваецца чвэрць ацэначнага кошту скарбу.

Манетны скарб з'яўляецца гістарычным помнікам, які дае магчымасць вызначыць склад грашовага абарачэння, уяўленне пра грашовыя вагавыя сістэмы старажытных дзяржаў. Даследаванне скарбу пачынаецца з вызначэння яго ўтрымання і даты ўхавання, якая прымаецца за дату эмісіі самай малодшай манеты ў скарбе. Далейшыя навуковыя даследаванні праводзяцца нават не на адным знойдзеным манетным скарбе, яны заснаваныя на навуковым вывучэнні і аналізе шматлікіх скарбаў у спалучэнні з тапаграфічнымі дадзенымі і пісьмовымі крыніцамі. Правільнае вывучэнне дазваляе ўзнавіць заканамернасці і інтэнсіўнасці грашовага абароту, узровень развіцця і асноўныя кірункі эканамічнай, палітычнай і культурнай сувязяў розных дзяржаў.

На Беларусі выяўлена і апісана больш за 1100 скарбаў з антычных часоў да 20 стагоддзя. Частка скарбаў захоўваецца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Мінскім абласным краязнаўчым музеі, раённых музеях.

Першы навукова зарэгістраваны манетны скарб на тэрыторыі Беларусі — Пінскі манетны скарб 1804 года.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць