Сконэ (лен)

лен у Швецыі

Лен Сконэ (шведск.: Skåne län) — лен, размешчаны на паўднёвым узбярэжжы Швецыі ў правінцыі Сконэ. Мяжуе з ленамі Крунуберг, Халанд і Блекінге. Цэнтральны горад — Мальмё. Кіраўніцтва лена знаходзіцца ў Мальмё і Крысціянстадзе, які да 1997 года з'яўляўся цэнтрам асобнага лена. Ландсгёўдынгам з 2012 года з'яўляецца Маргарэта Польсан.

Лен Сконэ
шведск.: Skåne län
Герб
Размяшчэнне на карце Швецыі
Літарны код M
Цэнтр Горад Мальмё
Ландстынг Ландстынг
Плошча
 • Агульная
 • % вады
10-ы ў Швецыі
11 027 км²
 
Насельніцтва
 • Усяго (30 ліпеня 2005)
 • Шчыльнасць
3-ы ў Швецыі
1 164 203
105,6/км²
Утвораны 1997

Геаграфія правіць

 
Камуны лена Сконэ

Межы лена амаль цалкам супадаюць з межамі гістарычнай правінцыі Сконэ, за выключэннем прыходу Эстра Каруп, які належыць да гістарычнага Халанда. Лен Сконэ падзяляецца на 33 камуны. Населніцтва складае 1,28 млн. чал. — прыкладна 13% ад усяго насельніцтва Швецыі, гэта больш за насельніцтва ўсяго Норланда.

Лен злучаецца з астатняй Еўропай праз Эрэсунскі мост паміж Мальмё і Капенгагенам.

Найбуйнейшыя гарады правіць

Найбуйнейшымі гарадамі Сконэ з'яўляюцца: Мальмё (280 415 чал.), Хельсінгбарг (97 122 чал.), Лунд (82 800 чал.), Крысціянстад (35 711 чал.), Ландскруна (30 499 чал.).