Скін-эфект[1] (ад па-англійску: skin скура, абалонка + эфект), паверхневы эфект[1] — уласцівасць пераменнага электрычнага току, якая праяўляецца ў неаднародным размеркаванні ўнутры правадніка такім чынам, што шчыльнасць току найбольшая на паверхні правадніка і змяншаецца ўглыб правадніка. Электрычны ток цячэ, галоўным чынам, па «скуры» правадніка паміж паверхняй і ўзроўнем, названым скін-пласт.

Механізм узнікнення скін-эфекту. Віхравыя токі ўнутры правадніка аказваюць процідзеянне свабоднаму праходжанню тока.

Фізічны механізм эфекту правіць

Пераменны ток у правадніку спараджае пераменнае віхравое магнітнае поле, сілавыя лініі якога перпендыкулярныя да восі правадніка за кошт электрамагнітнай індукцыі, пераменнае магнітнае поле спараджае віхравое электрычнае поле, якое выклікае праходжанне віхравога току Фуко, прычым на паверхні правадніка віхравыя токі накіраваны ў кірунку току правадніка, а ўнутры правадніка — процілегла. Гэта з’ява зніжае ток унутры правадніка і павялічвае ток, які працякае ў вонкавых слаях правадніка (павярхоўны ток).[1]

Крыніцы правіць

Літаратура правіць