Слава́цкі Карст[1] (славацк.: Slovenský kras, Slovenský kras) — горны масіў ва ўсходняй Славакіі і часткова ў Венгрыі. З 1973 года ахоўваецца як унікальная форма рэльефу, з 1 сакавіка 2002 года аб’яўлены нацыянальным паркам. Акрамя таго, тэрыторыя парку з’яўляецца біясферным запаведнікам, а пячоры Славацкага карста — помнікам ЮНЕСКА.

Масіў складзены вапнякамі і даламітамі, прадстаўляе сабой вялікія плато і карставыя даліны. Пакрыты дубовымі і грабавымі лясамі. Найвышэйшы пункт — 947 м н.у.м.

Зноскі

Спасылкі правіць