Славенская акадэмія навук і мастацтваў

Славенская акадэмія навук і мастацтваў (славенск.: Slovenska akademija znanosti in umetnosti, SAZU) — вышэйшая нацыянальная навуковая ўстанова Славеніі, аб'ядноўвае вучоных і мастакоў, абраных у члены Акадэміі дзякуючы значным дасягненням у галіне навукі і мастацтва. Місія Славенскай акадэміі навукі і мастацтва — спрыяць развіццю навуковай думкі і мастацкай творчасці.

Будынак Славенскай акадэміі навук і мастацтваў на Новай плошчы ў Любляне

Дзейнічае з 12 лістапада 1938 года ў Любляне. Да 1943 года звалася Акадэмія навукі і мастацтва (славенск.: Akademija znanosti in umetnosti, AZU), падчас Другой сусветнай вайны атрымала сучасную назву.

У наш час у Славенскай акадэміі навук і мастацтваў 84 акадэміка і 80 членаў-карэспандэнтаў.

Кіруе Акадэміяй прэзідэнт Петэр Шціх (славенск.: Peter Štih) (станам на 2021 год).

Дзейнасць Славенскай акадэміі навук і мастацтваў вызначаецца Законам аб Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (славенск.: Zakon o Slovenski akademiji znanosti in umetnosti [1]), прынятым 20 ліпеня 1886 года.

Спасылкі правіць