Славянскія мовы

моўная група славянскіх народаў

Славянскія мовы — група роднасных моў індаеўрапейскай сям'і; распаўсюджаныя на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Агульны лік носьбітаў каля 400 млн чалавек[1]. Адрозніваюцца вялікай ступенню блізкасці адна да адной, гэта праяўляецца ў структуры слова, ужыванні граматычных катэгорый, структуры сказа, семантыцы, сістэме рэгулярных гукавых адпаведнікаў, марфаналагічных чаргаваннях. Такая блізкасць тлумачыцца адзінствам паходжання славянскіх моў і іх працяглымі і інтэнсіўнымі кантактамі паміж сабой на ўзроўні літаратурных моў і дыялектаў.

     Заходнеславянскія мовы      Усходнеславянскія мовы      Паўднёваславянскія мовы

З іншых індаеўрапейскіх моў да славянскіх бліжэй за ўсё балтыйскія мовы. Іаган Ботвідус сцвярджаў, што «Славянская мова — супольная для харватаў, далматаў, палякаў, літоўцаў, маскавітаў і русінаў»[2].

Славянскія мовы па ступені іх блізкасці адна да адной прынята дзяліць на 3 групы: усходнеславянскія, заходнеславянскія і паўднёваславянскія.

Для запісу сучасных славянскіх моў выкарыстоўваюцца кірыліца і лацініца. Раней выкарыстоўваліся таксама глаголіца і арабскае пісьмо.

Лічыцца, што ўсе славянскія мовы пайшлі ад гіпатэтычнай праславянскай мовы.

Спіс славянскіх моў правіць

Выдзяляецца амаль 2 дзясяткі славянскіх моў[3].

Гістарычныя †

Усходнеславянскія мовы

Заходнеславянскія мовы

Паўднёваславянскія мовы

Гісторыя правіць

Зноскі

  1. Omniglot
  2. Botvidi, J. Theses de quaestione: utrum Muschovitae sint Christiani? / Johannes Botvidi. — Holmiae, 1620. — P. 3.
  3. Indo-European, Slavic (англ.)

Літаратура правіць