Слонімская ратуша

Слонімская ратуша — помнік архітэктуры барока ў горадзе Слоніме па вул. Савецкай, дом № 6 (Гродзенская вобласць). Пабудавана ў 2-й палове XVIII стагоддзя ў цэнтры горада.

Ратуша
Слонімская ратуша
53°05′38″ пн. ш. 25°19′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Слонім
Архітэктурны стыль барока
Будаўніцтва 1740-я, XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000510шыфр 412Г000510
Map

Гісторыя правіць

Ратуша пабудавана з цэглы ў другой палове XVIII ст. Традыцыйна будынак быў звязаны з Рыначнай плошчай, замыкаючы яе паўднёва-ўсходні бок. У архітэктуры ратушы, якая зазнала шэраг пазнейшых наслаенняў, захаваліся рысы барока.

Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку размешчаны гарвыканкам.

Архітэктура правіць

Слонімская ратуша — прамавугольны ў плане двухпавярховы аб'ём. Разам са службовымі карпусамі яна стварае замкнутае дваровае карэ. Кампазіцыя будынка адносіцца да тыпу бязвежавых, строга сіметрычных (адсутнічала традыцыйная вежа — сімвал магістрата). Крапоўка фасадаў плоскасная: пілястры, філёнгі, нішы. Планіроўка калідорна-анфіладнага тыпу з цэнтральным вестыбюлем і міжпавярховай лесвіцай. Акрамя пакояў для членаў магістрата і залы пасяджэнняў у ратушы былі памяшканні суда, гаўптвахты, архіва.

Раней будынак быў аформлены чатырохкалонным порцікам са скульптурнай застаўкай на франтоне. Дваравы фасад жагэтуль захаваў дэкарацыю ў выглядзе пілястраў, што адносяцца да XVIII ст.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць