Службовая злучальная галіна

Службовая злучальная галіна (Злучальная галіна, СЗГ; іншыя назвы — міжлінейнік, перадатачны тунэль[1]) — злучальны ўчастак ліній метрапалітэна, які выкарыстоўваецца для пераводу саставаў з адной лініі на другую, а таксама іх выдачы на лінію з дэпо. У розных транспартных сістэмах можа выкарыстоўвацца, або невыкарыстоўвацца для пасажырскага руху. Так, у Маскоўскім метрапалітэне пасажырскі рух па СЗГ ажыццяўляўся пры часовай сумеснай маршрутнай працы Сонцаўскай і Вялікай кальцавой ліній у 2018-2020 г.[2], а ў Пецярбургскім не ажыццяўляецца з 2015 года[3].

Службовая злучальная галіна (злева) у Мінскам метрапалітэне паміж Аўтазаводскай (справа) і Москоўскай лініямі

Назву СЗГ таксама адносяць да галін, якія злучаюць лініі і дэпо з чыгункай.

Адна з асаблівасцяў — у метрапалітэне цягнікі па гэтым участку ў штатным рэжыме могуць рухацца ў двух кірунках. Як правіла, СЗГ з’яўляюцца аднакалейнымі. Двухкалейныя злучальныя галіны звычайна з’яўляюцца пасля пераўтварэнні перагону ў СЗГ пасля змены трасы лініі.

Мінскі метрапалітэн правіць

У Мінскам метрапалітэне дзейнічае дзве падземных, адна наземная СЗГ, а таксама два "парталы". Падземныя злучаюць лініі паміж сабой, наземная з Чыгункай, "парталы" дэпо з лініямі. Для пасажырскага руху не выкарыстоўваюцца.

Першая злучальная галіна знаходзіца пад Кастрычніцкай плошчай, працягласць складае 250 метраў. Злучае Маскоўскую і Аўтазаводскую лініі. З’езд знаходзіцца перад станцыяй «Кастрычніцкая», з боку «Плошчы Перамогі» і перад станцыяй «Купалаўская» у бок «Нямігі»[4].

Другая злучальная галіна знаходзіца у раёне будынка Факультэта журналістыкі БДУ на скрыжаванні Кальварыйскай і Цэткін[5], працягласць складе 840 метраў. Злучае Аўтазаводскую і Зеленалужскую лініі. З’езд знаходзіцца перад станцыяй «Фрунзенская», з боку «Маладзежнай» і перад станцыяй «Плошча Францішка Багушэвіча» з боку «Юбілейнай Плошчы»[6].

Наземная ж, злучае Маскоўскае электрадэпо з чыгуначнай станцыяй «Мінск-Сартыравальны». Менавіта па ёй перадаюцца новыя вагоны і цягнікі для метрапалітэна, якія дастаўляюць па чыгунцы.

Па планах, пры будаўніцтве трэцяй чаргі Зеленалужскай лініі, будзе пабудаваны зачын для новай СЗГ. У перспектыве яна будзе злучаць Зеленалужскую лінію з запраектаванай Кальцавой лініяй[7].

Зноскі