Смалявічы

горад у Беларусі

Смаляві́чы[4] (трансліт.: Smaliavičy, руск.: Смолевичи) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Смалявіцкага раёна. За 35 км на ўсход ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Орша. Аўтадарогі злучаюць горад з Чэрвенем, Лагойскам, Смілавічамі. Насельніцтва складае 16 643 чал. (2017)[5].

Горад
Смалявічы
Цэнтральная плошча
Цэнтральная плошча
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1448
Першая згадка
Горад з
Плошча
23,32[1] км²
Вышыня цэнтра
175 м[2]
Насельніцтва
  • 22 679 чал. (1 студзеня 2024)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1776
Паштовы індэкс
222210
Аўтамабільны код
5
СААТА
6248501000
Афіцыйны сайт
smaliavichy.by  (бел.)
Смалявічы на карце Беларусі ±
Смалявічы (Беларусь)
Смалявічы
Смалявічы (Мінская вобласць)
Смалявічы

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Упершыню згадваюцца каля 1448 года як валоданне Доргевіча. З 1508 года мястэчка ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, валоданне князёў Астрожскіх, затым Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Гагенлоэ. Мястэчка моцна пацярпела падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721).

У складзе Расійскай імперыі правіць

У 1793 годзе мястэчка адыйшло ў склад Расійскай імперыі, з 1795 года — цэнтр воласці Барысаўскага павета.

У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў дзейнічалі 2 фабрыкі (Смалявіцкія лесапільныя прадпрыемствы): лесапільная і дрэваапрацоўчая (1894—1914), лесапільная і мукамольная (1890—1910) і мануфактура (1895—1902)[6]. Выраблялі дошкі, шавецкія шпількі, муку і крупы. Мелі паравыя машыны і паравыя катлы. У 1899—1900 гадах працавала ад 40 чалавек (на мануфактуры) да 68 чалавек (на фабрыках).

У 1909—1915 гадах у Смалявічах дзейнічаў шклозавод «Вікторыя» па вырабу ліставога шкла і бутэлек[6]. У 1910 годзе на ім працавала 160 рабочых, у 1913 годзе — 95 рабочых[6].

У пачатку XIX стагоддзя ў мястэчку змяшчаўся палац, які згарэў у 1819 годзе. У 1871 годзе каля Смалявічаў была пабудавана чыгуначная станцыя Вітгенштэйнаўская. У 1863 годзе — земскае народнае вучылішча, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, бровар, рамесныя майстэрні па вытворчасці вопраткі і абутку, кузні.

Найноўшы час правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смалявічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Смалявічы ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 — у ЛітБел ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. У 1924 годзе Смалявічы зрабіліся цэнтрам раёна, з 1938 года атрымалі статус гарадскога пасёлка. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты знішчылі тут 2 тыс. жыхароў, у створаным гета расстралялі каля 3 тыс. чалавек. З 1968 года гарадскі пасёлак атрымаў статус горада. У 1998 годзе Смалявічы атрымалі герб.

У 2008 годзе ў склад горада ўвайшлі вёскі Крыніца, Рабы Слуп, Уборкі [7].

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1897 — 3037 чал.[8] (2757 жыхароў, 299 двароў[6]).
  • XX стагоддзе: 1939 — 6,8 тыс. чал.[6]; 1970 — 9,6 тыс. чал.[8]; 1995 — 14,3 тыс. чал.[8]
  • XXI стагоддзе: 2001 — 14,0 тыс.— чал.[6]; 2006 — 14,2 тыс. чал.; 2007 — 14,2 тыс. чал.; 2014 — 15 605 чал.[9]; 2015 — 15 861 чал.[10]; 2016 — 16 547 чал.[11]; 2017 — 16 643 чал.[5].

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініцы «Вясна» і «Прыазёрная».

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Галерэя правіць

Крыніцы правіць

  1. Пад Мінскам раптоўна вырас вялікі горад
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  5. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. а б в г д е БелЭн 2002.
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 18 июня 2008 г. № 115 Об изменении границ Жодинского, Плисского сельсоветов и г. Смолевичи Смолевичского района
  8. а б в Беларусь 1995.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 207. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  13. Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч // на pawet.net

Літаратура правіць

Спасылкі правіць