Смурфы (фільм)

(Пасля перасылкі з Смурфікі)

«Смурфікі» (англ.: «The Smurfs», фр.: «Les Schtroumpfs» — штрумфікі) — амерыканскі анімацыйны сямейны 3D-фільм 2011 года. Сюжэт заснаваны на коміксах пра смурфаў. Фільм выйшаў у ЗША 29 ліпеня.

СмурфыM:
англ.: The Smurfs
Постар фільма
Жанр кінакамедыя, фэнтэзійны фільм і дзіцячы фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Columbia Pictures і Sony Pictures Animation[d]
Працягласць 102 хв.
Зборы 563 749 323 $[4]
Краіна
Мова англійская
Год 16 ліпеня 2011[1], 2 верасня 2011 і 4 жніўня 2011[2]
Наступны фільм Смурфікі 2
IMDb ID 0472181
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Да фільма 2 жніўня 2013 года быў выпушчаны сіквел.

Апісанне правіць

Ратуючыся ад злога чараўніка Гаргамеля, малюсенькія смурфікі аказваюцца за межамі роднай вёскі. Са свайго чароўнага свету яны трапляюць проста ў наш свет, а менавіта ў Цэнтральны парк горада Нью-Ёрк. Цяпер маленькім адважным смурфікам трэба будзе адшукаць дарогу дадому і не патрапіць у лапы Гаргамеля.

У ролях правіць

Жывая ігра акцёраў:

Акцёры агучкі (у англамоўнай версіі):

А таксама Джэф Фоксварці, Пол Рубенс, Геры Басараба, Джон Олівер, Кенан Томпсан, Б.Дж. Новак, Джоэль МакКрэры, Вульфганг Панк, Джон Касір, Том Кейн і Фрэнк Вэлкер (агучка іншых, другасных смурфаў).

Выхад на экраны правіць

 
Блакітнае сяло Хускар

Сусветная прэм’ера фільма адбылася 16 чэрвеня 2011 у Хускары — маленькім сяле ў Іспаніі. Каб адсвяткаваць прэм’еру, усю вёску, у тым ліку цэрквы і іншыя гістарычныя будынкі, пафарбавалі ў сіні колер. Дванаццаці мясцовым мастакам спатрэбілася 4000 літраў сіняга колеру, каб ператварыць традыцыйна белы Хускар у першае на свеце Сяло Смурфаў (англ.: Smurf Village)[5]. Нягледзячы на тое, што кампанія Sony паабяцала вярнуць вёсцы ранейшы выгляд, праз шэсць месяцаў пасля прэм’еры жыхары Хускара прагаласавалі за тое, каб захаваць сіні колер, які прынёс ім больш за 80000 турыстаў[6].

У ЗША фільм меліся выпусціць 17 снежня 2010 года, але адклалі на 29 ліпеня 2011 года, каб пазбегнуць канкурэнцыі з такімі фільмамі, як Мядзведзь Ёгі і Трон: Спадчына[7]. Але потым фільм быў яшчэ часова адкладзены да 3 жніўня 2011 года[8] праз тое, што Sony супольна з маркетынгавымі партнёрамі ў Злучаных Штатах і Канадзе рэкламавалі фільм праз Хэпі Макдональдс і кашы Post Cereals.

 
Акцёра Ніла Патрыка Харыса хвалілі за яго працу ў фільме, хоць фільм меў негатыўныя водгукі

Крытыка правіць

Фільм атрымаў у асноўным негатыўныя водгукі кінакрытыкаў. Агляд агрэгатара Rotten Tomatoes паведамляе, што 22 % з 116 крытыкаў далі фільму станоўчы водгук, а сярэдняя ацэнка 4 з 10[9]. Metacritic, які прызначае сярэднеўзважаную ацэнку з 100 магчымых балаў ад пануючых крытыкаў, даў фільму 30 балаў на аснове 22 водгукаў[10].

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 жніўня 2016.
  3. а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  4. Box Office Mojo — 1999. Праверана 7 сакавіка 2019.
  5. «Why a small Spanish village is feeling blue». My Telegraph. Telegraph Media Group. June 9, 2011. Retrieved October 20, 2012
  6. H.B. (December 19, 2011). "Júzcar votes to stay blue". Typically Spanish. Архівавана з арыгінала 29 чэрвеня 2012. Праверана October 20, 2012.
  7. http://www.reelz.com/movie-news/4446/the-smurfs-movie-release-pushed-back/ Архівавана 23 верасня 2010.
  8. http://www.comingsoon.net/movie/the-smurfs-2011 Архівавана 25 лістапада 2015.
  9. The Smurfs (2011). Rotten Tomatoes. Flixster. Праверана August 14, 2011.
  10. The Smurfs Reviews. Metacritic. CBS Interactive. — «Despite mostly negative reviews from critics, CinemaScore polls reported that the average grade moviegoers gave the film was an «A-minus» on an A+ to F scale and an «A» from audiences under the age of 18.»  Праверана August 3, 2011.

Спасылкі правіць