Смітсанаўская астрафізічная абсерваторыя

Смітсанаўская астрафізічная абсерваторыя (САА) з’яўляецца даследчым падраздзяленнем Смітсанаўскага інстытута, з галаўным падраздзяленнем у Кембрыджы (штат Масачусетс), дзе яна аб’яднана з Гарвардскай універсітэцкай абсерваторыяй у складзе Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі.

Фасад будынка цэнтра

Гісторыя правіць

Смітсанаўская астрафізічная абсерваторыя была заснавана ў 1890 Самуэлем Пірпантам Лэнглі, перш за ўсё для даследаванняў Сонца[1]. Лэнглі памятаюць сёння як піянера авіяцыі, але ён атрымаў адукацыю астранома і быў першым амерыканскім вучоным, які вылучыў астрафізіку ў асобную дысцыпліну. Лэнглі вынайшаў балометр і выявіў інфрачырвонае выпраменьванне ад Сонца.

У 1955 САА пераязджае з Вашынгтона (акруга Калумбія) у Кембрыдж, каб далучыцца да Гарвардскай універсітэцкай абсерваторыі і пашырыць яго штат, магчымасці, і, што найбольш важна, навуковую вобласць. Фрэд Віпл, першы дырэктар САА ў гэту новую эру, прыняў рашэнне: стварыць міжнародную сетку кіравання спадарожнікамі — рашэнне, якое зробіць САА піянерам і лідарам у касмічных даследаваннях.

У 1973 сувязі паміж САА і Гарвардам былі ўзмоцнены і фармалізаваны стварэннем аб’яднанага Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі.

САА сёння правіць

У наш час больш за 300 вучоных у САА ўключаны ў шырокую праграму даследаванняў у вобласці астраноміі, астрафізікі, даследаванняў Зямлі.

Кіраўніцтва САА прыкладае высілкі да развіцця арбітальных абсерваторый і вялікіх наземных тэлескопаў, у вобласці ўжывання камп'ютараў да астрафізічных праблем і інтэграцыі лабараторных вымярэнняў, тэарэтычнай астрафізікі і назіранняў у вобласці электрамагнітнага спектра, што вельмі паспрыяла сучаснаму разуменню Сусвету.

САА кіруе рэнтгенаўскай абсерваторыяй Чандра з Кембрыджа. Сумесна з Арызонскім універсітэтам САА таксама кіруе абсерваторыяй MMT. САА належыць Абсерваторыя імя Уіпла.

Дырэктары абсерваторыі правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Кароткая гісторыя САА Архівавана 13 лютага 2012. (англ.)
  2. SAO Directors: 1834 to Present (англ.). Смітсаніянская астрафізічная абсерваторыя. Праверана 20 жніўня 2012.
  3. Curriculum Vita — Charles Alcock (англ.) (PDF). Гарвард-Смітсанаўскі цэнтр астрафізікі. Праверана 20 жніўня 2012.

Спасылкі правіць